НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

19 ліпеня ў гарадскім парку г. Століна прайшла тэматычная канцэртная праграма «Мы ганарымся роднай краінай». Удзел у ёй прынялі Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнай музыкі «Выцінанка» і народны ансамбль танца «Рэха».

А гараджане прыйшлі паслухаць артыстаў. Сярод іх былі людзі розных узростаў: і старэйшыя, і моладзь, і самыя маленькія жыхары райцэнтра.

Калектыў выканаў свае лепшыя кампазіцыі – «Баяніст», «Полька», «Беларусачка» і многія іншыя. А ўдзельнікі народнага ансамбля танца парадавалі прысутных рытмічнымі танцамі і яркімі касцюмамі.

Тыя, хто прыйшлі ў гэты нядзельны вечар ў гарадскі парк, добра правялі час і атрымалі асалоду ад выступлення артыстаў.

Святлана МАРОЗ

Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Электрики — новая элита: почему в эпоху ИИ без них никуда
Гороскоп на 9 марта
Гороскоп на 8 марта

Оставить комментарий

Похожие новости