НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

… гучыць народная мудрасць. Бо работа-работай, а абед па раскладу. Таму імчыць на машыне повар ААТ «Кароцічы» Марына Талмачэвец, каб накарміць працаўнікоў гаспадаркі. А як смачна абедаць на полі! Ведаю гэта не па чутках, бо ўжо двойчы і сама з задавальненнем ела на полі.
Пакуль хлопцы папоўніцы
ядзяць суп, размаўляем з Марынай Васільеўнай. З самага ранку кіпяць справы ў сталовай як у прамым, так і ў пераносным сэнсе слова. Не дзіўна, трэба ж нагатаваць ежы на 30 мужчын, а гэта не так хутка. Становяцца дзяўчаты да пліты ў 9 гадзін, а ў 12 ужо складаюць стравы на машыну.
– Самае галоўнае, каб усё гарачае было, – кажа повар. – Нават калі спёка на вуліцы неверагодная, халодны суп есці зусім не хочацца. Таму на поле вязём усё, як гаворыцца, з пылу з жару.
Асобная размова – гэта дарогі, па якіх развозяць абеды. У ААТ «Кароцічы» яны і па лесе і за раку вядуць, прычым пасля дажджоў асабліва цяжка дабрацца да механізатараў (ведаю таксама не па чутках). Але Марына Васільеўна на гэта адказвае жартам:
– Наш вадзіцель Аляксей можа смела ўдзельнічаць у гонках па бездарожжы, бо мы заўсёды даязджаем да месца і не пакінулі без абеду ні аднаго механізатара. Звычайна наведваем ад чатырох да шасці ўрочышч, у якіх ідзе работа. Бывае, ад аднаго да другога амаль гадзіну едзем. Як выязджаем у 12 гадзін, то вяртаемся толькі амаль у чатыры гадзіны. Але ўсё гэта дробязі, галоўнае, што ўсе накормленыя і гатовыя працаваць далей.
– Вось цікава, якія самыя любімыя стравы ў вашых работнікаў?
– Бульба ў любым выглядзе! Не дарэмна ж беларусаў бульбашамі клічуць. Ну і, канешне, мяса, куды ж без яго. Катлеты, адбіўныя, смажанку, курыцу гатуем. Меню мы складаем самі і стараемся, каб стравы не паўтараліся за тыдзень – інтрыгу трымаем!
Гатаваць многа для Марыны Васільеўны звыкла, бо яна – маці пяцярых дзяцей, за што дзевяць гадоў назад атрымала ордэн Маці. Дзве старэйшыя дачкі Таццяна і Валянціна ўжо замужнія жанчыны. А дома, акрамя мужа Сяргея, яшчэ два мужчыны – выпускнік Сяргей і дзевяцікласнік Уладзіслаў. Дапамагае дома 11-гадовая дачушка Марыя, якая вучыцца ў маці адной з галоўных жаночых абавязкаў – смачна кулінарыць.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости