НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Мінуў чарговы школьны год

Сёлета атэстат аб заканчэнні сярэдняй адукацыі атрымалі 685 чалавек, базавую школу закончылі 1055 навучэнцаў.  Для выпускнікоў сярэдняй школы гэты год стаў апошнім у сценах школы.
Абставіны склаліся так, што сёлета не будзе ўрачыстасцяў з нагоды заканчэння школы, але кожны з вучняў прайшоў складаны шлях ад гарэзлівага першакласніка да самастойнага чалавека, які робіць свядомы выбар, пакідае бацькоўскі дом і выходзіць у дарослае жыццё.
Вялікі ўклад у сваю будучыню зрабілі медалісты. Сёлета 37 чалавек закончылі школу з залатым медалём і пяць  з сярэбраным.
Найбольш залатых медалёў у выпускнікоў СШ № 1 г. Давыд-Гарадка – пяць, чатыры залатыя і тры сярэбраныя – СШ № 2 г. Століна, па тры залатыя ў выпускнікоў Столінскай гімназіі, СШ № 3 р. п. Рэчыца, Рубельскай і Стружскай СШ, па два залатыя медалі ў выпускнікоў Дубайскай, Хорскай СШ,  СШ  № 1 аг. Альшаны, СШ № 3 г. Століна,  СШ
№ 2 р. п. Рэчыца. Па аднаму залатому медалісту ў Глінкаўскай, Гараднянскай, Аздаміцкай, Рухчанскай, Кароціцкай школах. У Веляміцкай СШ адзін вучань скончыў школу з залатым і адзін з сярэбраным медалём. Адзін сярэбраны медаліст у Вялікамалешаўскай СШ.
Ва ўсіх установах адукацыі прайшло ўрачыстае ўручэнне атэстатаў і ў вучняў складаны час – здача цэнтралізаванага тэсціравання і паступленне ў навучальныя ўстановы.
Поспехаў вам, выпускнікі!
Таццяна СЕГЕН

Оставить комментарий

Похожие новости