Сёння на тэрыторыі Столінскага раёна зарэгістравана 2151 мнагадзетная сям’я. З іх 1402 сям’і, у якіх выхоўваецца трое дзяцей, 431 – чатыры дзіцяці, 182 – пяць дзяцей, 79 – шэсць дзяцей, 28 – сем дзяцей, 15 – восем дзяцей, 4 – дзевяць дзяцей, 2 – дзесяць дзяцей і 3 сям’і, у якіх 11 дзяцей.
Больш за ўсё мнагадзетных сем’яў пражывае на тэрыторыі Альшанскага сельскага Савета – 562 мнагадзетныя сям’і. На другім месцы Столін, у якім жыве 305 мнагадзетных сем’яў. І тройку «лідараў» закрывае Вялікамалешаўскі сельскі Савет, на тэрыторыі якога зарэгістравана 253 мнагадзетныя сям’і.
З пачатку гэтага года ордэн Маці атрымалі 12 жанчын. А ўсяго яго ўладальніцамі з’яўляюцца 696 мнагадзетных маці.
І няхай гэтая традыцыя працягваецца!