Паважаныя землякі!
Хутка мы будзем адзначаць адно з галоўнейшых свят беларускага народа – Дзень Перамогі. Усё меньш і меньш застаецца жывых сведкаў таго вялікага подзвігу і гераізму, якія прыйшлося вытрымаць і здзейсніць воінам Чырвонай арміі і партызанам, каб вызваліць захопленыя ў часы Вялікай Айчыннай вайны гарады і сёлы ад фашысцкай навалы.
Таму на сёняшні дзень галоўнай задачай для кожнага з нас з’яўляецца захаванне памяці аб нашых земляках, якія прымалі ўдзел у вызваленчай барацьбе.
Раённы краязнаўчы музей фарміруе банк памяці аб воінах-вызваліцелях і партызанах.
Будзем удзячны, калі вы знойдзеце магчымасць падзяліцца з намі сваімі ўспамінамі і дакументамі аб сваіх родных і блізкіх – удзельніках тых далёкіх падзей.
Нашы тэлефоны: 6-23-96, 2-23-37