НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Нарыхтоўка кармоў – гэта найважнейшы працэс у сельскай гаспадарцы, які наўпрост уплывае на прадуктыўнасць жывёлагадоўлі. Правільная нарыхтоўка і захоўванне кармоў забяспечваюць жывёл неабходнымі пажыўнымі рэчывамі, што спрыяе іх здароўю і павышэнню прадуктыўнасці.

Яшчэ гадоў пяць таму ААТ «Лядзецкі» па нарыхтоўцы кармоў не тое, што ў лідарах у раёне не быў, а і да сераднякоў адносіўся з нацяжкай. Бывала, што часам даводзілася прыбягаць да дапамогі іншых гаспадарак, каб забяспечыць сваю жывёлу кармамі. Але за апошнія гады ўсё змянілася на 180 градусаў і гаспадарка нават трапляе ў лік пераможцаў у раёне менавіта па нарыхтоўцы кармоў. Напрыклад, па выніках гэтага года гаспадарка ўвайшла ў тройку лепшых. Так, у гэтым годзе было нарыхтавана 13,6 тысячы тон сенажу, 18,9 тысячы тон сіласу, 5,7 тысячы тон зернесенажу і 1,4 тысячы тон сена, што дазволіла атрымаць у гэтым годзе амаль 32,6 цэнтнера кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву. На падкормку жывёлы пайшло амаль 7,9 тысячы тон зялёнай масы.
На лагічнае пытанне: «А што ж змянілася?» – нам адказаў дырэктар ААТ «Лядзецкі» Уладзімір ВЯРЭНІЧ.


– Адказ даволі просты – за апошнія гады мы надта мадэрнізаваліся ў тэхнічным плане. Купілі новыя корманарыхтоўчыя камбайны, умяшчальныя прычэпы для трактароў, здольныя за адзін рэйс перавезлі каля 20 тон зялёнай масы, касілкі, граблі і многа чаго іншага. Гэта дазволіла не толькі ўскорыць тэмп нарыхтоўкі, але і палепшыць якасць кармоў. Калі ўсё наладжана – то і ў траншэю зялёная маса трапляе з неабходным працэнтам вільгаці.
Адна справа, канешне, вырасціць і ўбраць зялёную масу с палёў. Трэба яшчэ якасна іх захаваць, каб узімку жывёла атрымлівала дастаткова якаснага корму – бялкоў, вугляводаў, клятчаткі, вітамінаў і іншага.


Вялікая заслуга ў апошніх поспехах гаспадаркі ў нарыхтоўцы кармоў належыць намесніку дырэктара па раслінаводстве Ільі Ачапоўскаму, які прыйшоў у ААТ «Лядзецкі» каля пяці гадоў таму маладым спецыялістам і паспеў не толькі зарэкамендаваць сябе докай у сельскагаспадарчай справе, але і даказаць гэта на справе. Як кажуць, словы са справай у Ільі не разышліся.
– Асноўная наша кармавая база – гэта сілас, сенаж, зернасенаж і сена, – гаворыць Ілья Ачапоўскі. – Таксама вялікая ўвага надаецца якасным камбікармам. Наша асноўная задача – забяспечыць фермы якаснымі кармамі, якія дапамогуць павысіць прадуктыўнасць жывёлагадоўлі. Таму мы імкнёмся ўжываць сучасныя тэхналогіі, такія як высокапрадукцыйныя камбайны для скошвання і драбнення траў, а таксама спецыялізаванае абсталяванне для ўпакоўкі і захоўвання кармоў. Важна адзначыць, што мы таксама актыўна ўкараняем метады агранамічнага кантролю, каб аптымізаваць тэрміны нарыхтоўкі і якасць кармоў.


– Як вы ацэньваеце якасць нарыхтаваных кармоў?
– Якасць кармоў – гэта наш прыярытэт. Мы праводзім рэгулярныя лабараторныя аналізы на ўтрыманне пажыўных рэчываў, вільгаці і іншых паказчыкаў. Таксама мы ўлічваем сезоннасць і кліматычныя ўмовы, што дазваляе нам адаптавацца да зменаў і забяспечваць стабільную якасць. Акрамя таго, мы пастаянна прымаем удзел у семінарах і майстар-класах па правільнай нарыхтоўцы, выкарыстанні і захаванні кармоў, якія праводзяцца ў раёне і вобласці. Гэта дапамагае нам не толькі палепшыць прадукцыю, але і наладзіць доўгатэрміновую праграму кармплення.
– Будучыня нарыхтоўкі кармоў звязана з інавацыямі і ўстойлівымі практыкамі, – разважае Ілья Ачапоўскі. – Чакаецца далейшае развіццё тэхналогій, такіх як аўтаматызацыя працэсаў і выкарыстанне дронаў для маніторынгу палёў. Таксама важна звярнуць увагу на навучанне сучасным метадам працы з кармамі. Нарыхтоўка кармоў – гэта складаны і шматгранны працэс, які патрабуе ведаў, вопыту і сучасных тэхналогій.


Летась у ААТ «Лядзецкі» набылі новенькі корманарыхтоваўчы камбайн, які даверылі адносна маладому, але вопытнаму механізатару Мікалаю Ханаўцу. На выгляд Мікалаю не больш за 40 гадоў, 15 з якіх ён працуе ў гаспадарцы. Сам – мясцовы і прызнаецца, што работа яму па душы.
– Што для сельскага хлопца было цікавым? – рытарычна пытаецца Мікалай у мяне. – Канешне, сельскагаспадарчая тэхніка. У часы майго дзяцінства не было столькі рознай тэхнікі, як зараз. Два-тры трактары праедуць па вуліцы за дзень. Часта яны спыняліся ля магазіна і тады мы з сябрамі маглі бліжэй разгледзець іх. А летам і ўвогуле найбольш цікава было назіраць за камбайнамі і жнівом у цэлым. Як-ніяк, а камбайн – у разы большы за трактар. Гэта зараз трактары ёсць такія па памерах, як камбайны.


Пасля заканчэння нарыхтоўкі кармоў малады механізатар перасаджваецца за невялічкі «МТЗ-82» і чатырохкорпусным плугам апрацоўвае палі.
– Канешне, гэта не энерганасычаная тэхніка, але і на ёй працаваць можна, – кажа Мікалай Ханавец. – Тым больш на ім зручна на нашых маленькіх палях. Але хочацца папрацаваць і на больш магутным трактары. Упэўнены, што я магу з ім пасябраваць.
Дарэчы, у гэтым годзе Мікалай – лідар у гаспадарцы па нарыхтоўцы кармоў. Так, на новенькім «КВК-800ПРО» яму ўдалося нарыхтаваць 28,5 тысячы тон зялёнай масы.
Якасны падыход да нарыхтоўкі кармоў дазволіў ферме «Лядзец» у гэтым годзе стаць адной з лепшых у раёне па атрыманні сярэднесутачных прываг на вырошчванні і адкормцы. І кіруе на гэтым аб’екце брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі Ніна Шыкунец.
Жанчына пасля заканчэння школы ніяк не бачыла сябе ў сельскай гаспадарцы, думаючы аб адзенні, вялікім горадзе… Але лёс – такая штука, якая ставіць перад фактам.


– Пасля школы я вывучылася на закройшчыка ў вучылішчы лёгкай прамысловасці ў Брэсце, – кажа брыгадзір Ніна Шыкунец. – Але вярнулася дадому ў Лядзец, выйшла замуж і вось працую ў сельскай гаспадарцы. Спачатку гадоў 15 прымала малако ад насельніцтва, а потым, калі неабходнасць у гэтым адпала, пайшла паляводам. Нейкі год адпрацавала, а дырэктар Уладзімір Вярэніч і кажа мне: «Я цябе бачу ў жывёлагадоўлі». Вось так, нібыта «сілай» (смяецца) і ўцягнулі мяне ў гэтую авантуру. Спачатку было цяжка, але справілася. І таму ўдзячна за ўсё Уладзіміру Аляксандравічу.
Сёння на дарошванні на ферме, якой кіруе Ніна Шыкунец, знаходзіцца больш за 900 цялят, а сярэднесутачныя прывагі складаюць больш за 800 грамаў.


– Чэсна кажучы, я дакладна і не ведаю, колькі там грамаў, – дзеліцца Ніна Шыкунец. – Ды гэта для мяне і не так важна. Галоўнае, каб цяляткі былі дагледжаныя і не хварэлі. А пра вагу – гэта трэба ў нашых эканамістаў спытаць.
Аляксандр НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Качество – главная реклама
СВК «Фядорскі» – 75 гадоў!
И булочки, и вафли

И булочки, и вафли

15 ноября, 2024
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости