НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Канешне, такая выдалася зіма, што і шубы даставалі з шафы не ўсе. Але пакінем гэтую акалічнасць за коскамі і вынесем вердыкт – вясна афіцыйна ўступіла ў правы. Прынамсі, на календары сакавік.
На працягу тыдня па Беларусі адзначалі Масленіцу. І, здаецца, колькасць прыгатаваных і з’едзеных бліноў складае некалькі мільёнаў. Галоўная частка святкавання па традыцыі прыйшлася на нядзелю – менавіта ў гэты дзень па ўсёй краіне былі спалены сотні пудзілаў Зімы, каб нарэшце аб’явіць: быць вясне!


У гэтым годзе раённае святкаванне Масленіцы прайшло ў аг. Рухча. Мы там былі, бліны з маслам елі – паказваем і расказваем, як гэта было.
Галоўная пляцоўка святкавання разгарнулася ў цэнтры вёскі – каля мясцовага сельсавета, Дома культуры і адміністрацыі гаспадаркі. Гасцей свята чакалі ўжо з адзінаццаці гадзін, а арганізатары падрыхтавалі конкурсы і канцэртную праграму. Побач былі арганізаваны гандлёвыя рады, выстаўкі народных майстроў, а пасілкавацца блінамі і сагрэцца гарачым чаем можно было ў гандлёвай палатцы.


За музычную частку свята былі адказныя мастацкія калектывы з усяго раёна – праграма была насычаная рознымі песнямі і гумарэскамі. Амаль тры дзясяткі нумароў не пакінулі нікога абыякавымі.
– Мне здаецца, што ва ўсіх вялікіх і малых населеных пунктах Століншчыны людзі чакаюць і любяць гэтае свята, – расказала культарганізатар Таццяна Цупа. – Вядома, у вёсках яно асабліва яркае – тут імкнуцца выконваць усе абрады і традыцыі. І прыемна, што з кожным годам цікавасць да Масленіцы не згасае, а наадварот, становіцца яшчэ больш. З радасцю ў гуляннях прымаюць удзел і малодшае, і старэйшае пакаленні. Песні спяваюць, па вёсцы ходзяць ды людзей частуюць. Бо Масленіца – гэта не толькі праводзіны зімы і сустрэча вясны. Гэта свята, калі можна прымірыцца з блізкімі, правесці з імі час і адпачыць. Бо хутка пачнецца пасяўная – вялікая праца, там ужо не да гулянняў будзе.


Лагічнай развязкай свята па традыцыі стаў харавод каля вогнішча з сімвалічным спальваннем пудзіла Зімы.
Ад сябе дадам, што для людзей важна, каб традыцыі іх продкаў працягвалі жыць. Каб не гублялася сувязь паміж пакаленнямі. Таму што толькі так мы можам захаваць нашу нацыянальную ідэнтычнасць, нашу незвычайную культуру. Таму на такіх святах заўсёды шмат і пажылых, і дарослых людзей, дзяцей і моладзі. І вось так, з гульнямі і песнямі, мы перадаём наступным пакаленням нашы беларускія традыцыі.
Аляксандр
НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Пожар в аг. Струга

Пожар в аг. Струга

18 апреля, 2025
ТОП-10 самых важных витаминов весной
ТОП-5 волшебных начинок для пасхального кулича!

Оставить комментарий

Похожие новости