НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Практычна кожны дзень сельгасарганізацыі раёна дэманструюць высокія працоўныя поспехі.
Так, чацвёртага жніўня, у раёне з’явіўся першы малады вадзіцель-«тысячнік». Ім стаў Юрый Бруцкі з ААТ «Палеская ніва». І гэта толькі пачатак!


Юрый і раней неаднаразова выходзіў у лідары жніва. У асабістай скарбонцы не адна ганаровая грамата за добрасумленную працу і высокія дасягненні.
– Галоўнае, каб тэхніка не падводзіла, – з усмешкай кажа малады вадзіцель. – А ўжо колькі перавязу – усё роўна. Але я рады, што зноў апынуўся ў лідарах.
Павіншаваць першага героя Жніва-2025 і ўручыць яму ўзнагароды і каштоўныя падарункі прыехаў першы намеснік старшыні райвыканкама Васілій Літвінкевіч.
Трэба адзначыць, што ў гэты дзень атрымліваў віншаванні і «тысячнік» гаспадаркі – вадзіцель Аляксандр Кананчук.
Васілій Паўлавіч, звяртаючыся да Юрыя і Аляксандра, не ўтойваў гонару, што менавіта такія хлопцы – сапраўдныя патрыёты сваёй зямлі.
– Вы прыклад для падрастаючага пакалення, гонар нашага раёна! На такіх працаўніках усё і трымаецца. Таму для нас вельмі важна, каб жыхары раёна бачылі, што мы заўважаем і шануем добрасумленную працу кожнага, хто сваёй упартасцю стварае дабрабыт нашай краіны.
Гэтак жа работнікі гаспадаркі атрымалі падзячныя лісты, падарункі ад раённай прафсаюзнай арганізацыі АПК і прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі, РК ГА «БРСМ»
– Жадаем усім работнікам ААТ «Палеская ніва» поспехаў у гэты няпросты час уборачнай кампаніі і дасягнуць новых вынікаў, – напрыканцы сустрэчы сказаў Васілій Літвінкевіч.


Вольга ГУСАК
Фота з архіву

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
В Беларуси выберут лучший мед сезона
Будьте Внимательны!

Будьте Внимательны!

8 августа, 2025
«Старая школа» ещё может
Предыдущая новость

Оставить комментарий

Похожие новости