НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
5/5 - (1 голос)

Не многія становяцца вялікімі і вядомымі паэтамі, але многія хаця б раз у жыцці спрабавалі складаць вершы.
Бо большасці людзей далёка не чужыя тыя «выдатныя парывы душы», якія і падштурхоўваюць чалавека ўзяць ручку, лісток паперы і пачаць ствараць.


Такія творчыя людзі жывуць і сярод нас. Здавалася б, звычайныя людзі. Але ў мітусні пастаянных клопатаў яны не перастаюць захапляцца прыгажосцю роднай зямлі, бачыць тое, што для многіх з нас стала звыклым і незаўважным. Сваёй творчасцю яны вучаць нас ганарыцца сваёй малой радзімай, вядуць нас да думкі аб тым, што таленты нараджаюцца, жывуць і ствараюць геніяльныя творы не толькі ў сталіцах, але і ў самых аддалёных кутках нашай краіны.
Творчая сустрэча «На жыццёвай сцяжынцы» з такім таленавітым чалавекам адбылася ў філіяле ДУ «Столінскі ТЦСАН» г. Давыд-Гарадка з удзельнікамі клуба «Добрыя сустрэчы». Госцем сустрэчы стаў Віталь Адамаў.


Віталь Уладзіміравіч – настаўнік, паэт, патрыёт – нарадзіўся, жыве і працуе ў палескай глыбінцы – самабытнай вёсцы Століншчыны Цераблічы. Зараз ён працуе намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце і настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Церабліцкай сярэдняй школе.
У любых абставінах жыцця Віталь Адамаў захоўвае пачуццё паэтычнага слова. У вершах паэта зліліся і шчымлівы боль, і светлая радасць, якія больш за ўсё вызначаюць прыроду яго паэтычнай здольнасці.

Яно раскрываецца ў яго рэдкай і дзіўнай таленавітасці бачыць і чуць сэрцам. «Я вершы пішу не рукою, а сэрцам», – гаворыць чалавек добрай душы, клапатлівы муж і бацька дваіх дзяцей.
У выкананні Віталя Адамава прагучалі вершы: «Маці», «Бабуля», «Куды лёс ні кідаў, усюды – дома», «Мая Століншчына» і іншыя, якія ўвайшлі ў зборнік вершаў «Я вершы пішу не рукою, а сэрцам». За кожным радком яго вершаў тоіцца любоў да роднага краю, пяшчота да яго лугоў, лясоў, а таксама аўтар паглыбляецца ў такія тэмы, як жыццё, маці, чалавечае шчасце, вайна і каштоўнасць мірнага жыцця.


Ганна Немчанка,
спецыяліст па сацыяльнай рабоце філіяла ДУ «Столінскі ТЦСАН» г. Давыд-Гарадка

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Капля спасает жизни
Безопасная уборка
Я – Талант!

Я – Талант!

25 июля, 2025
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости