НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Пятага лістапада ў Столінскім РЦК прайшла творчая канцэртная праграма «Беларусь, я табой ганаруся!» заслужаннага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага хора «Крыніца»
(кір. Вольга Навумовіч).
Гэты канцэрт стаў значнай падзеяй для ўдзельнікаў калектыву і ўсіх прыхільнікаў іх творчасці, бо быў прысвечаны роднаму краю, нашым землякам, якія ганарацца сваёй малой радзімай і імкнуцца праславіць нашу непаўторную палесскую старонку. Кожная песня ў выкананні артыстаў была напоўнена асаблівай цеплынёй і гонарам за тое, што мы – беларусы, мы – дзеці маці-Радзімы – нашай слаўнай і непаўторнай Беларусі…


Творчы шлях «Крыніцы» пачаўся ў 1973 годзе. Яго заснавальнікам стаў самадзейны кампазітар Мікалай Вайцяхоўскі. На працягу 38 гадоў хор узначальвала Алена Аўсянік. Яе прафесіяналізм, самаадданасць і творчы падыход да справы здабылі заслужаную славу хору.
За ўклад у развіццё нацыянальнай культуры згодна з рашэннем калегіі Міністэрства культуры ў 2011 годзе калектыў атрымаў званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».
З 2020 года хорам кіруе Вольга Навумовіч – творчы, мэтанакіраваны чалавек, улюблёны ў сваю справу, адданы ёй усім сэрцам. Пад кіраўніцтвам Вольгі Васільеўны «Крыніца» ганарова нясе сваё імя і натхняе прыхільнікаў песеннай творчасці. Калектыў прымае ўдзел у самых значных абласных і рэспубліканскіх конкурсах і фестывалях, атрымлівае высокія ўзнагароды і карыстаецца інтарэсам у гледачоў, заслугоўвае іх павагу і шчырую любоў.
Поруч з «Крыніцай» на працягу значнага перыяду крочаць два харэаграфічныя калектывы – народны ансамбль танца «Рэха» (кір. Алена Волкава) і ўзорны ансамбль танца «Карагод» (кір. Ганна Буян). У гэты асаблівы дзень яны таксама падтрымалі народны хор і выступілі ў час канцэртнай праграмы са сваімі танцавальнымі і харэаграфічнымі нумарамі, дадаўшы святочнай праграме асаблівы каларыт.


Канцэрт атрымаўся па-асабліваму цёплым, яскравым і непаўторным. Артысты настолькі пранікнёна выказвалі свае пачуцці, ад душы ўсхвалялі самабытнасць і прыгажосць Радзімы, гаварылі пра тое, як моцна любяць свой край, ганарацца нашай шматвекавой гісторыяй, гераічным мінулым нашых продкаў.
Гледачы гучнымі апладысментамі сустракалі артыстаў, падпявалі ім, стрымлівалі слёзы ў кульмінацыйныя моманты выступленняў, не маглі ўтаймаваць эмоцыі, калі гучаў «гімн» у гонар самага смачнага беларускага сала і ўсіх яго прыхільнікаў.
У канцы канцэртнай праграмы прыхільнікі творчасці калектыву яшчэ доўга не адпускалі артыстаў. У іх адрас гучалі самыя шчырыя пажаданні, падзяка за патрыятызм, любоў і адданасць «Крыніцы» і песні. Намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Сілівонік шчыра падзякаваў за святочную атмасферу, незабыўныя эмоцыі і пажадаў новых творчых поспехаў. Начальнік аддзела культуры Вольга Строк выказала падзяку ўсім удзельнам калектыву за тое, што яны звязалі свой лёс з «Крыніцай». Узялі слова старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Цупа, дырэктар КУВП «Манькавічы» Рыгор Пратасавіцкі, прыхільніца творчасці і былая ўдзельніца «Крыніцы» Святлана Кананчук, выказалі душэўныя прызнанні, шчырыя пажаданні і сардэчную падзяку. Звярнуліся да свайго кіраўніка і самі артысты, падкрэслілі, наколькі яны паважаюць Вольгу Навумовіч і жадаюць, каб «Крыніца» пад яе кіраўніцтвам не змаўкала і кожны мог напіцца яе жывой вады.

Пасля святочнай праграмы сваімі меркаваннямі з карэспандэнтам «НП» падзяліліся гледачы, якіх уразіў калектыў, яго адзінства і неабыякавасць да песні і культуры раёна. Галіна В. адзначыла: «Гэты калектыў – адзін з самых каштоўных дыяментаў раёна. Заўсёды з радасцю наведваю канцэрты з удзелам «Крыніцы» і заўжды захапляюся энергіяй, працаздольнасцю артыстаў. Яны цалкам аддаюцца свайму гледачу, зараджаюць энергіяй, надаюць сілы і веру ў светлае заўтра. Дзякуй ім вялікі за патрыятызм, за апантанасць ідэяй і няпростую працу дзеля творчасці і развіцця культуры нашай Століншчыны. Асааблівая падзяка Вользе Навумовіч за тое, што яна шчыра верыць у свой калектыў і імкнецца разнастаіць творчы рэпертуар, каб падарыць гледачам новыя ўражанні і пачуцці. Гэта ўнікальны чалавек, які здолеў аб’яднаць і згуртаваць аднадумцаў, натхніць іх на плённую працу і трымаць высокую планку ў зададзеным рытме дзеля будучыні ўсімі любімай «Крыніцы».


Людміла КАСПЯРОВІЧ
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Если делать –всё получится!
…и жена-пенсионерка
Гороскоп на 13 ноября
Предыдущая новость

Оставить комментарий

Похожие новости