Знаёмцеся! Дамір Ханавец – навучэнец другога класа Арлоўскай СШ.
Сур’ёзны хлопчык, дысцыплінаваны, з вялікай адказнасцю адносіцца да вучобы. Прымае актыўны ўдзел у школьных і класных мерапрыемствах. Асабліва ганарыцца тым, што яму даручылі даць апошні званок выпускнікам 2025 года.
Дамір любіць сваіх бацькоў, паважае дзядуляў і бабуль, якія прывілі яму любоў да роднай мовы і да малой радзімы. Памятае, як бабуля Ганна чытала казкі на беларускай мове. Таму беларуская мова і літаратурнае чытанне – яго любімыя прадметы.
У вольны час любіць пакатацца на трактары з татам і дзядулем, якія працуюць у ААТ «Лядзецкі». Хлопчык бачыць, як яны прыносяць карысць людзям сваёй сельскагаспадарчай працай, ведае цану хлеба і беражліва адносіцца да яго. Гэтаму вучыць сваіх аднакласнікаў і сяброў.
Марыя МІЦКЕВІЧ
Фота аўтара