НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Хлебныя нівы ААТ «Новая Прыпяць» традыцыйна радуюць шчодрымі ўраджаямі, а механізатары старой загартоўкі – як кажуць «олд скул» – ахвотна дзеляцца з моладдзю прафесійным вопытам. Таму маладыя хутка дадаюць у майстэрстве і паступова выходзяць на лідзіруючыя пазіцыі. Адзін з такіх – маладых і перспектыўных – камбайнер Арцём Свяжоў з Давыд-Гарадка.
Для 22-гадовага камбайнера цяперашняя ўборачная кампанія – толькі другая па ліку. Але першая паўнавартасная. І адразу малады чалавек апынуўся сярод лідараў.


– Колас у нас, нягледзячы на ўсе катаклізмы, урадзіўся шчодрым, таму перад намі стаяла задача прыбраць яго як мага хутчэй і без страт, – гаворыць Арцём. – Ці атрымалася ў нас гэта зрабіць? Думаю, што так. Рэкордны намалот у гісторыі нашай гаспадаркі – 15,6 тысячы тон – гаворыць сам за сябе. Летась я толькі далучыўся да жніва, праверыў свае сілы і здольнасці. А ў гэтым годзе ўдзельнічаў з першага і да апошняга дня. Асабісты вынік Арцёма – 1 176 тон збожжа на васьмігадовым камбайне «КЗС-1218»!
Канешне, былі ўмовы, калі без страт сабраць ураджай было фізічна немагчыма. І аб гэтым Арцём узгадвае з асаблівым болем. Па яго інтанацыі і вачах было відаць, што ён перажывае душой:
– Заязджаеш у поле з пшаніцай, глядзіш на гэты наліты вялікі колас, які нельга падняць жаткай… І сэрца крывёю абліваецца, – гаворыць хлопец. – У такі час хочацца выбрацца з кабіны, узяць якія вілы ці граблі і рукамі закідаць у жатку. Але ты разумееш, што не можаш гэтага зрабіць, таму што страціць можна ў разы больш, таму што на гарызонце «намалявалася» чарговая хмара. І ты спяшаешся, свядома губляеш умоўны кілаграм збожжа, каб выратаваць дзесяць, а то і дваццаць кілаграмаў.


Надвор’е сёлета па словах Свяжова – той яшчэ квэст!
– Глядзіш ранкам у неба – ні воблачка навокал. Радуешся, з песняй едзеш на камбайне ў поле. Толькі-толькі намалаціў першы бункер – ужо неба пачынае зацягвацца. А ў абед і першыя кроплі ўпалі. Ну, глядзім, што ўбіраць яшчэ можна. А потым з нябёсаў пачынае ліць бы з вядра. Атрымліваецца, што выехаў у поле марна. А хацелася, канешне, працаваць да позняга вечара, калі ўпадзе першая раса.
Арцём прызнаўся, што па вяртанні дадому фізічна выматаны, затое душа спявае, паколькі выклаўся па поўнай і зрабіў усё, што ад цябе залежыць.
– Зладжаны калектыў, таварыства і падтрымка – гэта вельмі важна. Усё ёсць у нашай гаспадарцы. Тут стараюцца дапамагаць адзін аднаму ў любых сітуацыях, паколькі ўсе разумеюць, што працуюць на агульны вынік.


Работы ў ААТ «Новая Прыпяць» хапае заўсёды. На працу Арцём стабільна прыходзіць каля сямі гадзін раніцы і спачатку правярае працаздольнасць тэхнікі – штодзённыя рытуалы кожнага камбайнера і трактарыста.
– Далей застаецца толькі чакаць каманды «па конях!»
На пытанне аб матывацыі Арцём Свяжоў адказаў проста і без пафасу:
– Дадатковая матывацыя тут не патрэбная – я проста люблю сваю працу.
– Поспехаў табе, Арцём. Да сустрэчы на «Дажынках»!


Аляксандр НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 20 октября
Гороскоп на 19 октября
Гороскоп на 18 октября

Оставить комментарий

Похожие новости