НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

У паэтэсы Рымы Казаковай ёсць верш, які пачынаецца менавіта з гэтых слоў. Твор прыйшоўся даспадобы многім чытачам. Асабліва часта яго любяць дэкламаваць у гонар прыгожай паловы чалавецтва на яскравае свята –Дзень жанчын.


Нягледзячы на дасягненні сучаснага свету, па-ранейшаму адной з самых галоўных місій жанчыны з’яўляецца мацярынства. І гэта таксама праца, праца быць маці. А калі ў сям’і не адно і не два, а пяць дзетак? Як спраўляецца матуля? Як паспявае ўсё зрабіць? Наколькі важна на-дзейнае мужчынскае плячо? Пра гэта і многае іншае гутарылі напярэдадні свята 8 Сакавіка з матулямі, якія папоўнілі рады тых жанчын, хто мае высокую ўзнагароду – ордэн Маці.


Для дзесяці жыхарак аграгарадка Альшаны свята пачалося з візіту ў музей Маці і сям’і ў Століне.
Жанчыны засталіся пад вялікім уражаннем ад экскурсіі, якую, дарэчы, па традыцыі праводзяць вучні школ райцэнтра.


Далей адбылася сустрэча з кіраўніцтвам раёна на чале са старшынёю райвыканкама Рыгорам Пратасавіцкім. Гісторыі знаёмства, стварэння сям’і, жыццёвы ўклад – пра гэта было вельмі цікава слухаць ад гераінь дня – маці, якія нарадзілі і выхавалі пяцёра дзетак.


Хвалюючы момант – уручэнне ордэна Маці – прайшоў у Столінскім раённым цэнтры культуры пры поўнай глядзельнай зале. Гучныя апладысменты суправаджалі ўсіх узнагароджаных. На сцэне – сапраўдныя гераіні дня – прыгожыя, абаяльныя, мілыя матулечкі! Гэта Аліна Бабко, Ганна Грыб, Аксана Гром, Марыя Лемяза, Наталля Мазоль, Ліана Быба, Вольга Грыб, Наталля Грыб, Ганна Мамайка і Марына Сыса.


Яскравым падарункам для ўсіх была канцэртная праграма ад прадстаўнікоў сферы культуры раёна.
Алена КЛІМУШКА
Фота аўтара
і Уладзіміра ДАМАШЧУКА

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости