НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Ёсць такое выказванне: калі ссек адно дрэва – пасадзі два. Вось чаму мнагалюдна было ў мінулую сераду ў парку вёскі Сямігосцічы. Там адбывалася значная падзея – 150 ліпаў і 150 клёнаў пасадзілі вучні школы, работнікі ААТ «Новая Прыпяць» і прадстаўнікі Альшанскага сельскага выканаўчага камітэта.

Хоць лесапасадка заўсёды прыбіралася сумеснымі сіламі школы, сельвыканкама і калгаса, з цягам часу яна, як і ўсё жывое на планеце, сталела. Было вырашана прыбраць старыя хворыя дрэвы, якія сталі небяспечнымі.
Паклапацілася пра новы пасадачны матэрыял ААТ «Новая Прыпяць», якое за свой кошт набыло дрэўцы ў пітомніку ў Івацэвічах.
– Канешне, кошт немалы, тым больш і за дастаўку мы разлічваліся. Але ці важна гэта ў параўнанні з тым, што зашуміць па-новаму стары парк? – падзяліўся меркаваннем дырэктар гаспадаркі Андрэй Засімовіч. – І сёння ў гэтым месцы мы не проста саджаем дрэвы, а ствараем будучыню для нашых дзяцей і ўнукаў.
Каб дрэўцы хутчэй набралі сілу, гаспадарка арганізавала іх паліў. Ра-зам з вучнямі 8-11 класаў шчыравалі і настаўнікі, якія запэўнілі, што догляд за новымі «зялёнымі суседамі» будзе пільны.

У Юліі Кулеш будзе таксама сваё дрэва

– Гэты парк – сімвал юнацтва не аднаго пакалення, – далучылася да размовы дырэктар школы Яніна Арлянін. – Безумоўна, шчымела сэрца, калі ён радчэў, хоць і было зразумела, што гэта правільнае вый-сце. Упэўнена, што сённяшні дзень запамятаюць усе вучні, якія прынялі ўдзел у гэтым значным мерапрыемстве.


Старшыня Альшанскага сельскага выканаўчага камітэта Віктар Гапко таксама выказаў думку, што новы парк упрыгожыць вёску. І абяцаў падумаць, як далей можна будзе добраўпарадкаваць гэтае месца для жыхароў. А яшчэ вырашана даць новаму парку назву, якая будзе вядома ў хуткім часе.
А пакуль, расціце, дрэўцы, і радуйце сваёй прыгажосцю!


Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Победная Пасха

Победная Пасха

18 апреля, 2025
«Всецарица» прибудет на Столинщину
Одна жизнь – один шанс

Оставить комментарий

Похожие новости