НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

На мінулым тыдні раённы савет ветэранаў наладзіў для актыву арганізацыі экскурсію ў музей воіна-інтэрнацыяналіста, які дзейнічае ў Рубельскай сярэдняй школе.


Школьны музей воіна-інтэрнацыяналіста адчынены 7 лістапада 1989 года ў памяць пра тых, хто сумленна выканаў свой інтэрнацыянальны абавязак, і для ўвекавечання памяці загінуўшых на той вайне салдат — ураджэнцаў раёна. Нагодай для стварэння музея паслужыў удзел 33-х аднавяскоўцаў у Афганскай вайне.


Кіраўнік музея Святлана Кананчук і вучні-экскурсаводы падрабязна пазнаёмілі з экспазіцыямі музея і алеяй памяці і адзінства.


Наведвальнікаў музея ўразіла вялікая колькасць экспанатаў, прыахвочванне да гісторычнай памяці і духоўнай спадчыны школьнікаў, іх беражлівае стаўленне да музейных экспанатаў і дакументаў.
Наведванне музея воіна-інтэрнацыналіста для большасці было ўпершыню, а для Ніны Герасімаўны Кісель мела глыбокі асабісты сэнс: яе сын Сяргей праходзіў салдацкую службу ў Афганістане.
За цікавую экскурсію і кранальны расказ удзельнікі паездкі пакінулі ўдзячны запіс у кнізе водгукаў.

Оставить комментарий

Похожие новости