Інтэлектуальна-забаўляльны конкурс “Ану, бабулі!” адбыўся 20 сакавіка паміж прадстаўніцамі Столінскага раённага савета ветэранаў і пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Столінскага раённага спажывецкага таварыства. Творчую пляцоўку і вядучую ахвотна прапанавалі ў Столінскім раённым цэнтры дзіцячай творчасці.

Удзельніцы праграмы спаборнічалі ў пяці конкурсах.
У першым ім давялося расшыфраваць слова “бабуля”: на кожную літару даць характарыстыку сучаснай бабулі.
Аўкцыён казак меў на мэце выявіць тую каманду, якая назаве найбольш казак.
У конкурсе ”Народная мудрасць” належала закончыць прапанаваныя прыказкі і прымаўкі, а яшчэ ўзгадаць дзве пра жыццёвы вопыт.
Не менш творчым заданнем аказалася напісанне паслання ўнукам.
Апошнім быў конкурс “Контуры”: па цёмных контурах трэба было пазнаць вядомыя славутасці, сімвалы і брэнды роднай Беларусі.

З усімі заданнямі каманды цудоўна справіліся, чым яшчэ раз даказалі, наколькі актыўныя, інтэлектуальныя і крэатыўныя нашы жанчыны – бабулі для сваіх унукаў.
Праграма прайшла арганізавана і не пакінула нікога раўнадушным, падарыла радасць жывых зносін і весялосць, з’явілася невялічкай падзеяй для ўдзельніц. І як адзначыў старшыня раённага савета ветэранаў Анатоль Максімовіч, стала працягам святочнага настрою, старт якому быў дадзены ў Дзень жанчын – 8 Сакавіка.
Каманды-ўдзельніцы адзначаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
Атмасферу святочнасці падтрымліваў сваімі песнямі Барыс Прылуцкі.