Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – гэта свята, што нагадвае пра складаны шлях станаўлення нашай краіны. Трэцяга ліпеня ў Століне, як і па ўсіх гарадах і населеных пунктах краіны, прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы.
Тэатралізаваны пралог на галоўнай плошчы райцэнтра вярнуў гледачоў да гістарычных старонак стварэння краіны, раёна, горада, які, дарэчы, сёлета адзначае сваё 470-годдзе з першага дня яго ўзгадвання. А таксама паказаў сенняшнія дасягненні і здабыткі праз шэсце працоўных калектываў асноўных сфер жыццядзейнасці Століншчыны.


Са святочнай сцэны да жыхароў і гасцей звярнуўся старшыня Столінскага райвыканкама Аляксандр Пачка.
– Да сваёй незалежнасці беларусы ішлі праз войны, самаадданыя подзвігі і вялікую працу. Сёння мы ашчадна ставімся да гістарычнай памяці кожнай эпохі, – адзначыў кіраўнік раёна. – Нашы жыхары заўсёды памятаюць і свята ўшаноўваюць імёны тых, хто даў нам магчымасць жыць, ствараць сёння пад мірным небам. І наша галоўная задача – захаваць гэту ганаровую памяць і не дазволіць перапісаць гісторыю. Так, змяняюцца эпохі, паскараецца тэмп жыцця. Але застаецца нязменнай жыццёвая каштоўнасць любой дзяржавы – патрыятызм яго грамадзян, што пачынаецца з любові да сваёй Радзімы, з гонару за сваю сям’ю, горад і за людзей, якія жывуць побач.
Аляксандр Мікалаевіч павіншаваў усіх і з 470-годдзем горада Століна. Ён засяродзіў увагу на тым, што самае галоўнае багацце – гэта жыхары: працалюбівыя, адказныя, мудрыя, прыстойныя і добрыя.
Прывітальны адрас ад імя старшыні Брэсцкага аблвыканкама Пятра Пархомчыка ўручыў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Анатоль Шчуплянкоў. А таксама ўзнагародзіў граматай аблвыканкама Сняжану Фалько, аператара машыннага даення ААТ «Палессе АВМ». Пісьмо падзякі за добрасумленную працу атрымаў Сяргей Сімончык, вадзіцель «Столінскай ПМК-24».





Адназначна, што ўсе дасягненні, стварэнні і здабыткі – гэта заслуга людзей.
Знамянальна, што менавіта ў Дзень Незалежнасці і юбілей горада званне «Ганаровы грамадзянін Столінскага раёна» было прысвоена ветэрану працы, старшыні райвыканкама ў 2003–2012 гадах Аляксею Дзямко і ветэрану працы, страшыні райвыканкама ў 2012–2025 гадах Рыгору Пратасавіцкаму.
За добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё галіны Ганаровымі граматамі Столінскага райвыканкама ўзнагароджаны Антон Маджара, галоўны санітарны ўрач; Анатоль Панкевіч, электрамеханік райспажыўтаварыства; Дзмітрый Рэвуцкі, трактарыст-машыніст ААТ «Рольнік»; Мікалай Самкевіч, машыніст аўтагрэйдзера ДРБУ-141; Сяргей Шчука, вытворца работ ДБПМК-32; Галіна Ярашэвіч, брыгадзір у жывёлагадоўлі ААТ «Церабяжоў-Агра».
Граматамі раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны Алена Баган, галоўны заатэхнік ААТ «Палессе АВМ»; Аляксандр Дабрынец, тынкоўшчык ПМК-24; Васіль Мароз, вальшчык лесу Стружскага лясніцтва; Ігар Пінчук, майстар участка Столінскай ЖКГ; Андрэй Дранец, лейтэнант міліцыі, участковы інспектар Столінскага РАУС.





Віншавалі землякоў са святамі член Савета Рэспублікі, старшыня праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал ОНТ» Ігар Луцкі, а таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандр Вячорка.
Традыцыйна падчас святкавання Дня Незалежнасці і Дня горада ўзнагароды атрымліваюць калектывы прадпрыемстваў, а таксама ўладальнікі прыватных дамоў за лепшае добраўпарадкаванне.
Падзяка старшыні райвыканкама ўручана ПГУП «СтолінАўта-МотаЗапчастка» за ўклад у архітэктурную прывабнасць і пашырэнне камфортнага гарадскога асяроддзя.
Пераможцамі агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне сёлета сталі раённая ветэрынарная станцыя, ПМК-24, Столінская ЖКГ, ДРБУ-141, Савушкін прадукт, Белдзяржстрах, Столінская ЦРБ, ФСК «Аквамарын» , натарыяльная кантора.
Сярод прадстаўнікоў прыватнага бізнесу пераможцамі прызнаны ТАА «ДіВаТулс», ПП Фёдар Зельманчук, ПГУП «Заровавель».
Сярод шматкватэрных жылых дамоў лепшымі сталі Соф’я Нікіціна і Вольга Савіцкая, а прыватных жылых дамоў – Таццяна Аўсянік, Людміла Тарасевіч і Сяргей Герасімовіч.
Якое ж свята без гасцей! Раздзяліць радасць урачыстасцей прыехалі нашы дарагія пабрацімы, сябры з Расіі – горада Скапіна і Кіраўскага раёна. А таксама дэлегацыя з Балгарыі. Яны душэўна павіншавалі гараджан і жыхароў са знамянальнымі датамі, уручылі прывітальныя адрасы і падарункі. Адзначылі, што сяброўства паміж народамі не мае межаў і будзе толькі ўмацоўвацца.


Прывітанне і віншаванне прагучалі і ад нашых суседзяў з Лунінецкага раёна, а таксама з Кобрынскага.
Пасля завяршэння ўрачыстай часткі свята ўсіх чакала насычаная праграма ў гарадскім скверы.
А ўвечары ўсе прынялі самы актыўны ўдзел у акцыі «Выканаем гімн Рэспублікі Беларусь разам».
Третьего июля в горпарке развернулась выставка подворий горсельисполкомов района «Нам выпала шчасце тут нарадзіцца». Представители каждого сельсовета подошли к самопрезентации очень неординарно и креативно. Они показали, насколько трудолюбивы и талантливы наши люди.
На подворьях можно было увидеть работы местных мастеров и любителей декоративно-прикладного искусства. Это и вышивка, и резьба по дереву, и соломоплетение, и вытинанка, и различные современные техники.Выставка радовала разнообразием изделий.
А сколько продукции было представлено! Ягоды, овощи, мёд, соления, консервированная продукция, а также разнообразная выпечка и вкусные блюда местных хозяюшек. Видно, какой трудолюбивый народ живёт на Столинщине!
Городнянский сельсовет славен изделиями из глины да домашним печёным хлебом и караваями. Бережновский акцентировал внимание на основной теме выставки «Нам выпала шчасце тут нарадзіцца», что тонкой нитью проходило через исторические данные, картины, поделки.
Ремельский, Ольшанский, Рубельский, Большемалешевский, Велемичский, Плотницкий, Речицкий сельсоветы и Давид-Городокский горисполком внимание уделили занятости и результатам труда местного населения.
Федорский, Рухчанский, Стружский, Лядецкий, Белоушский, Глинковский, Маньковичский, Видиборский сельсоветы сделали акцент на творчестве местных талантов.
В горпарке широко представили свою деятельность учреждения образования и культуры. Были организованы выставки достижений, картин, различных изделий и т. д. Представители многих учреждений (заказники, банки и т. д.) знакомили со своими услугами.
Горожан и гостей привлекали творческие выставки-продажи талантливых жителей города и района. Дети и подростки активно участвовали в развлекательно-игровых программах, беспроигрышных лотереях и т. д.
Военнослужащие Пинского погранотряда демонстрировали вооружение. Нашлось немало желающих, чтобы сделать памятные фото, попробовать себя в разборке-сборке оружия. Представители Столинского отделения Департамента охраны познакомили со своей базой. А также провели мастер-класс по задержанию с помощью служебных собак. Спасатели Столинского РОЧС представили технику и оснащение, также тематические игры и развлечения для детей и взрослых с целью профилактики.
Привлекли внимание породистые лошади, посмотреть на которые спешила детвора со своими родителями, а также выступления-соревнования лесорубов.
Пользовались спросом выставки дегустации продукции предприятий. Очередь выстроилась у павильона Паритетбанка, который предлагал сделать магнитик с фото на память. На «Аллее здоровья» все желающие измеряли давление, рост, вес и получали консультации медработников.
Спортивные площадки в городском парке и возле ФОК «Коммунальник» в День Независимости были традиционно переполнены.
Здесь активные жители и спортивные команды трудовых коллективов соревновались в стритболе, дартсе, стрельбе из пневматической винтовки, мини-футболе.
Новинкой этого года стали соревнования по летнему биатлону. В последние годы спортсмены из нашего района показывают отличные результаты в этом виде спорта не только на областных этапах, но и занимают призовые места в Республиканских стартах.
В заключение спортивной программы призёры и победители были отмечены заслуженными наградами.
С концертными программами выступили творческие коллективы и артисты Столинщины. Работали торговые ряды, аттракционы.