НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Пагранічная камендатура «Рэчыца» на працягу ўсяго года карыстаецца вялізнай папулярнасцю
ў нашых навучэнцаў школ, як экскурсійны маршрут.
І не дзіва – тут і спецыяльная ваенная тэхніка, усялякія балатаходы, узбраенне і службовыя сабакі, якія пераадольваюць перашкоды і затрымліваюць умоўных парушальнікаў.
Асабліва «спякотна» ў камендатуры напярэдадні аднаго з самых мужных святаў у краіне – Дня абаронцаў Айчыны. І зразумела, дзе пазнаёміцца і датыкнуцца да жыцця і быту ваенных, як не ў пагранічнікаў.


– Дзетвары назіраць за гэтым вельмі цікава, – гаворыць начальнік пагранзаставы «Рэчыца» капітан Вадзім Іваноў, які час ад часу праводзіць экскурсіі. – Бывае на дзень прыязджаюць дзве групы з усіх куточкаў раёна. Мы заўсёды рады такім гасцям і з задавальненнем паказваем ім тое, што мы ўмеем.
Падобныя экскурсіі праходзяць не толькі на базе пагранкамендатуры «Рэчыца», дзе знаходзіцца і аднайменная застава. Усяго ў склад камендатуры, акрамя заставы «Рэчыца», уваходзяць яшчэ чатыры – «Гарадная», «Альманы», «Мутвіца» і «Хінічаў». Апошнія дзве выдзяляюцца асабліва, таму што знахо-дзяцца далёка ад вока цывільнага чалавека, у маляўнічых куточках нашага любімага Палесся.


Аднымі з апошніх, хто азнаёміўся з жыццём пагранічнікаў, былі вучні Белавушскай сярэдняй школы. Падчас экскурсіі дзеці пазнаёміліся з сучаснымі ўмовамі нясення пагранічнай службы, з тэхналогіямі, якія прымяняюцца для абароны дзяржаўнай граніцы. Начальнік заставы Вадзім Іваноў расказаў, што для гэтага выкарыстоўваюцца як традыцыйныя метады ў выгля-дзе кантрольна-следавой паласы і бар’ераў з калючым дротам, так і сучасныя комплексы, якія дазваляюць весці назіранне за прыгранічнай сітуацыяй у рэжыме анлайн.


Пазнаёміліся хлопцы і з бытавымі ўмовамі пагранічнікаў. Яны змаглі пераканацца, што ў іх ёсць усё неабходнае і для паспяховай службы, і для паўнавартаснага камфортнага адпачынку. У кожнага вайскоўца свой распарадак дня, у якім ёсць час і для працы, і для сваіх асабістых спраў і захапленняў. Вялікую цікавасць у хлопцаў выклікала выстава ўзбраення і экіпіроўкі. Навучэнцы змаглі не толькі візуальна азнаёміцца з прадстаўленымі ўзорамі, але і патрымаць іх у руках, і хоць бы на імгненне адчуць сябе сапраўднымі пагранічнікамі.


– Сёння быць пагранічнікам – не толькі ганарова, але і надта адказна, – такую выснову зрабілі хлопцы і дзяўчаты з Белавушы. – Аднак дзякуючы такім смелым і моцным людзям наша Беларусь застаецца пад надзейнай аховай. І мы ў гэтым упэўнены.
Аляксандр НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

Предыдущая новость

Оставить комментарий

Похожие новости