НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

У рамках месячніка краязнаўства «Мой край дарагі, старонка мая», які праходзіць у бібліятэках Століншчыны, для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання «Спадчына» у Давыд-Гарадоцкай гарадской бібліятэцы прайшла паэтычная гасцёўня «Калі радок дыктуе пачуццё».
На сустрэчу супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі аднаго з самых вядомых і таленавітых людзей Століншчыны – паэта-земляка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктара Цэнтра ганчарства ў в. Гарадная, аўтара двух зборнікаў вершаў «Прызнанне» і «Я веру» – Васіля Казачка.
Васіль Андрэевіч – той талент, які стаў гонарам не толькі столінскай зямлі, а і ўсёй Беларусі. Ён член Саюза майстроў народнай творчасці, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і проста чалавек з добрай, адкрытай і шчырай душой.

На пачатку сустрэчы паэт-ганчар распавёў пра сваё дзяцінства, юнацтва, пачатак творчага шляху. Захапіў гасцей гісторыяй роднага краю, падзяліўся і тым, што хвалюе сэрца паэта: стан беларускай мовы і будучыня не толькі роднай вёскі, але і ўсіх знікаючых вёсачак Беларусі.
Пяшчотныя, прыгожыя радкі пра родную зямлю і яе краявіды гучалі ў выкананні аўтара на працягу ўсёй сустрэчы. Праз паэзію Васіля Андрэевіча праходзіць прызнанне ў любові да сваёй малой радзімы, дарагой яго сэрцу Гарадной. Tэмa кaxaння – yceaбдымнaя.
Васіль Андрэевіч – чалавек шматгранны і захапляецца не толькі паэзіяй, але і жывапісам, маляваннем, ганчарствам. Аўтар расказаў пра шматвекавыя традыцыі ганчарнай справы, якія беражліва захоўваюць у вёсцы.

Удзельнікі гасцёўні дзяліліся ўражаннямі ад пачутых твораў, гаварылі пра малую радзіму, пра магчымасці кожнага дзеля захавання роднай мовы, культуры, народнага быту, звычаяў.
У канцы сустрэчы жадаючыя маглі атрымаць аўтограф і сфатаграфавацца з аўтарам.

Таццяна СТАХЕЙКА,
загадчык Давыд-Гарадоцкай гарадской бібліятэкі

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Строительство моста между Столинским и Лунинецким районом
Наш Президент –сильная личность
Главное –интерес

Главное –интерес

21 ноября, 2025

Оставить комментарий

Похожие новости