НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Калісьці мая настаўніца беларускай мовы і літаратуры Марыя Іосіфаўна Ярмак у спрэчнай сітуацыі гаварыла: «Пры чым тут міліцыя, калі курэй Пярун пабіў?» Гэты крылаты выраз і сёння актуальны. Але не ў сітуацыі, аб якой пойдзе гутарка далей.

Адным днём на тэлефон рэдакцыі патэлефанавала ўсхваляваная жанчына са Століна, якая са слязьмі паведаміла, што яе курэй сабакі пагрызлі. Каб разабрацца ў сітуацыі – прыйшлося ехаць на «месца злачынства».


Дом жанчыны знаходзіцца на ўскрайку – за плотам поле, а далей лес. Святлана (так зваць яе) ўжо чакала ля брамкі і правяла на гаспадарчы праезд, дзе ўсё і здарылася.
– Я прыйшла з начной змены і гатавала ежу, – гаворыць Святлана. – Было каля 10 гадзін ранку, таму ўсё было бачна. Кухня выходзіць якраз у бок хлява. Чую, мае куры і пеўні нешта загаманелі. Гляджу – толькі пер’е ляціць у паветра.
Жанчына адразу кінулася на вуліцу і бачыць, што ў вальеры, дзе жывуць хатнія птушкі, бегаюць чатыры ці пяць вялізных сабак.
– Палічыць не паспела, таму што крыху збянтэжылася, – працягвае Святлана. – Я пачала крычаць і махаць палкай, каб прагнаць гэтых няпрошаных гасцей з двара. Добра, што яны на мяне не кінуліся і ўцяклі тым шляхам, якім і прыйшлі. А адна курыца так ратавалася, што на дрэва заляцела.
Потым жанчына паказала тое самае месца, адкуль і пайшло «дзікае паляванне».
– Гэта ці яны (сабакі) такія галодныя былі, што адагнулі металічны плот знізу, ці гэта ў іх была такая гульня? Але, як бы то ні было, але з 18 кур і пеўняў засталося только сем. Альбо восем. Трэба пералічыць дакладней. Ды і дзве курыцы ледзь-лездь жывыя, мабыць «даходзяць».
Сапраўды, у двух розных кутках двара сядзелі і не варушыліся дзве курыцы, шыі і спіны ў крыві, а ў адной, здавалася, і лапа была зламаная.


Дзве тушкі сабакі не паспелі выцягнуць праз плот – так яны і засталіся ляжаць, як рэчавыя доказы. Месца ў плоце, праз якое забраліся сабакі, Святлана паспела аднавіць і ўмацаваць цэглай – баялася, каб зноў не ўлезлі.
– Я не буду шукаць гаспадароў сабак, таму што, думаю, гэта дарэмна, – рэзюміруе Святлана. – Не буду і шукаць кампенсацыі. Прымем гэта з мужам як навуку на будучыню. Але я хачу зноў засяродзіць увагу на тэме бадзяжных сабак. Сёння яны накінуліся на хатнюю птушку, а заўтра могуць накінуцца і на людзей.


P. S. Мне прыйшлося толькі паспачуваць Святлане і паабяцаць, што мы ніколі не пакінем гэтую актуальную тэму – тэму пакінутых хатніх жывёл. Таксама мы прыйшлі да згоды, што не камунальнікі вінаватыя ў тым, што па нашых вуліцах, а ўжо і дварах, бадзяюцца сабакі. Вінаватыя ў большасці гаспадары гэтых сабак, якія імі ці не займаюцца, ці ўвогуле «далі пінка пад зад». І калі з бадзяжнымі сабакамі можна справіцца, то як справіцца з чалавечай жорсткасцю і абыякавасцю. І калі ты хочаш завесці сабаку – сто разоў падумай над гэтым.
Далей – будзе!
Аляксандр НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Незабываемое  путешествие
Маршруты памяти

Маршруты памяти

12 июня, 2025
Электробезопасность во время грозы
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости