• ru
  • by
  • 4 июля

    USD

    EUR

    Столин

    17C

    Нарыхтоўка кармоў у надзейных руках

    23.06.2020

    73

    0

    Раённы камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу пільна сочыць за ходам нарыхтоўкі кармоў і адзначае падзячнымі лістамі лепшых працаўнікоў. На мінулым тыдні падзяка адрасавана ў КСУП «Рухчанскі».
    Сёлета гэтая гаспадарка на зялёным жніве адна з лідараў у раёне. Пры запланаваных васьмі тысячах тон сенажу на 19 чэрвеня ў траншэі было закладзена 5700 тон. На закладку адной траншэі ідзе да трох дзён. Разам з зернесенажом тут плануюць выканаць намечанае заданне з траў першага ўкосу. На нарыхтоўцы кармоў задзейнічаны два механізаваныя атрады. Сярод калег прыклад прафесіяналізму і адданасці справе паказвае Іван Крывалевіч.
    Івана Васільевіча мы засталі ва ўрочышчы Станішча, дзе ён на кормаўборачным камбайне КВК-80 убіраў шматгадовыя травы на сянаж. Яго камбайну восем гадоў, атрымаў новенькім. Як вельмі важную асаблівасць адзначае наяўнасць у кабіне кандыцыянера, без якога, кажа, і пяць хвілін не выседзеў бы ў такую гарачыню.
    – Іван Крывалевіч надзейны, разумеючы механізатар, – гаворыць намеснік дырэктара КСУП «Рухчанскі» Уладзімір Падвіцельскі. – Не ў кожнага камбайн пратрымаецца восем гадоў у страі. Спачатку ён забяспечвае зялёным кормам ферму, а пасля займаецца нарыхтоўкай траў у сянажныя траншэі. Працуюць увесь светлавы дзень.
    – Пакуль можна адрозніць белыя бярозкі – датуль і працуем, – жартуе Іван Васільевіч.
    Нарыхтоўкай кармоў Іван Крывалевіч займаецца каля 10 гадоў, да гэтага працаваў вадзіцелем. Нарадзіўся ў Альманах. Прыйшоў з арміі і ў 1994 годзе па праграме ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС ужо як маладая сям’я Крывалевічы пераехалі ў Рухчу. Жонка працуе ў бухгалтэрыі гаспадаркі. Маюць сына і дачку, падрастаюць унук і дзве ўнучкі. Сын Павел – інжынер-праграміст у Мінску. Дачка Кацярына працуе медыцынскай сястрой у дзіцячым садку ў Століне.
    Старшыня райкама Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Лузай падзякаваў Івану Крывалевічу за сумленную працу, вялікі ўклад у вытворчасць высакаякасных кармоў. З пажаданнямі здароўя, дабрабыту і ўдачы ва ўсіх справах уручыў яму падзячны ліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовую прэмію, а таксама футболку і кепку з лагатыпам прыналежнасці да работнікаў аграпрамысловага комплексу.
    Галіна ГАШЧУК
    Фота аўтара

    Автор публикации

    не в сети 4 часа

    admin

    Комментарии: 1Публикации: 3142Регистрация: 17-05-2019

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Яндекс.Метрика