13 июля

USD

EUR

Столин

12C

Назначаны ваенны камісар

29.05.2020

486

0

На гэтым тыдні адбыліся кадравыя змены ў Столінскім раённым ваенным камісарыяце. Ваенны камісар Уладзімір Кахавец пераведзены на службу ў райваенкамат г. Лунінца.
За час службы ў Столінскім раёне Уладзімір Паўлавіч ганарова выконваў свае абавязкі, работа ваенкамата заўсёды ацэньвалася станоўча на розных узроўнях. Пра гэта гаварыў старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі, які ўручыў Уладзіміру Кахаўцу Падзяку ад імя кіраўніцтва раёна за бездакорную службу.
Днямі намеснік ваеннага камісара Брэсцкай вобласці, палкоўнік Юрый Самашук на ўзроўні старшыні Столінскага райвыканкама правёў прадстаўленне новага прызначанага ваеннага камісара нашага раёна.
Такім чынам, цяпер райваенкаматам кіруе маёр Сяргей Патрубейка.
З 2008 года Сяргей Аляксандравіч на службе ў Століне. Да прызначэння займаў пасаду начальніка групы тэрытарыяльнай абароны.
Алена КЛІМУШКА
Фота аўтара

Автор публикации

не в сети 4 часа

admin

Комментарии: 1Публикации: 3190Регистрация: 17-05-2019

Обсуждение

Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

Разработка сайта

Яндекс.Метрика