13 июля

USD

EUR

Столин

14C

Сумна развітвацца са школай — Аляксандра Лемяза, якая заканчвае СШ № 1 аг. Альшаны

29.05.2020

424

0

Навучальны год зусім хутка скончыцца і са школай развітаюцца тысячы выпускнікоў па ўсёй краіне. Адна з іх – Аляксандра Лемяза, якая заканчвае СШ № 1 аг. Альшаны. Наперадзе – апошнія іспыты, да якіх дзяўчына старанна рыхтуецца.
Нягледзячы на тое, што толькі выдатныя адзнакі ў яе па ўсіх прадметах, яна ўсё роўна хвалюецца. А яшчэ сумуе, бо назаўсёды развітваецца са сваёй роднай школай, аднакласнікамі і настаўнікамі, якія 11 гадоў вялі яе па дарозе ведаў.
Сваю будучую прафесію Аляксандра выбрала даўно – хоча стаць настаўнікам фізікі і матэматыкі. Выбрала і ўстанову, куды будзе падаваць дакументы – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка. Больш таго, вызначылася і з месцам, дзе б хацела працаваць – жадае вярнуцца ў родныя Альшаны, якія вельмі любіць.
– Я цалкам згодна з прымаўкай: дзе нарадзіўся – там і прыгадзіўся, – кажа Аляксандра. – У нас вельмі прыгожы аграгарадок, які развіваецца. І гэта мяне вельмі радуе. Канешне, я не магу дакладна ведаць, што будзе ў будучыні, але мая мара – стаць калегай сваіх настаўнікаў. Нават не магу кагосьці адзначыць асобна, бо ўдзячна ўсім, хто мяне вучыў. Я ніколі не думала, што буду выдатніцай. Проста ў мяне было жаданне вучыцца, якое заўсёды падтрымлівалі мае бацькі. Я – самая старэйшая з шасцярых дзяцей і, канешне, з’яўляюся галоўнай памочніцай. З меншымі братамі і сёстрамі заставалася дома, пакуль бацькі працавалі на полі ці ў парніках. Але, калі я штосьці не паспявала і мне трэба было сканцэнтравацца, бацькі стваралі ўсе ўмовы і мне ніхто не перашкаджаў. Яны ганарацца мной і гэта дае мне ўпэўненасці ў сабе. Мая бабуля Аляксандра таксама дапамагала мяне «падцягнуць» мовы, якія мне спачатку не даваліся. Справа ў тым, што я больш тэхнічнага складу розуму і рашаць задачы мне намнога лепш падабалася, чым пісаць сачыненні. Гэта вельмі важна – адчуваць падтрымку. А яшчэ дома я атрымала вельмі патрэбны ў студэнцкім жыцці навык – варыць есці, таму з голаду не прападу, – усміхаецца дзяўчына.
Жадаю Аляксандры, як і ўсім выпускнікам, цудоўна здаць апошнія іспыты і ажыццявіць усе свае мары.
Ганна
МЕЛЬНІК

Автор публикации

не в сети 3 часа

admin

Комментарии: 1Публикации: 3190Регистрация: 17-05-2019

Обсуждение

Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

Разработка сайта

Яндекс.Метрика