• ru
  • by
  • 16 октября

    USD

    EUR

    Столин

    12C

    МАЛЯЎНІЧЫ ЭКСПРЭС: Кветкі ўздымаюць настрой

    04.10.2019

    209

    0

    З Таццянай Дзямко пазнаёмілася, калі Вялікае Малешава святкавала дзень вёскі. Тады яна атрымала падарунак як пераможца конкурсу па добраўпарадкаванні. Паглядзець на прыгажосць, створаную рукамі  дбайнай гаспадыні, еду на вуліцу Заходнюю.
    Таццяна праводзіць у сваім двары ўвесь вольны час – дагле-дзець такую вялікую тэрыторыю аднаго жадання мала. Затое радуюць вока петуніі розных відаў і колераў, ружы, бакопы, хрызантэмы, бягоніі, а з балкона вадаспадам звісае расліна з мудрагелістай назвай дзіхондра. У двары ўзвышаюцца вялікія туі, якім дзесяць гадоў, а перад агароджай пасаджаны пакуль маленькія блакітныя хвоі.
    – Мы пачалі саджаць дрэвы, калі толькі пачыналі будаваць дом. Пакуль ён рос, раслі і нашы туі. Зараз я пакрысе абнаўляю двор, некалькі саджанцаў і ў гэтым годзе прыкупіла. Дарэчы, навучылася самастойна стрыгчы свае туі. Дакладней, мяне навучыла адна мая знаёмая. Сама я ўсё не адважвалася, баялася, каб не пашкодзіць. Але ўсё добра скончылася – і для мяне, і для туй, – заўсміхалася гаспадыня.

    У справе аздаблення тэрыторыі актыўны ўдзел прымаюць усе члены сям’і. Муж Аляксей выконвае ўсю цяжкую работу: усталёўвае цяжкія садовыя вазоны, дапамагае з палівам. Калі яго няма, дапамагаюць старэйшыя сыны – 18-гадовы Максім і 14-гадовы Дзяніс. Адказныя хлопцы і за газон, які трэба стрыгчы своечасова, каб ён быў густы і не зарастаў пустазеллем. Ёсць каму падмяніць і Таццяну: у сям’і падрастаюць дзве дачкі – шасцікласніца Мілана і першакласніца Даніэла.
    – Мой любімы падарунак – кветкі. Муж мне заўсёды іх дорыць. У ліпені адзначылі 20-годдзе з дня вяселля, на якое ён мне прынёс вялікі ахапак ружаў. Ведаюць пра маё захапленне і ўсе родныя, якіх у мяне многа. У бацькоўскай сям’і 12 дзяцей: шэсць сыноў і шэсць дачок. Дарэчы, каля мяне па адной вуліцы жывуць яшчэ дзве сястры, таму ў госці часта ходзім адзін да аднаго.
    – Пэўна, да вас звяртаюцца і калі трэба букет, напрыклад, на выпускны вечар ці вяселле?
    – Звяртаюцца часта, я ніколі не адмаўляю, – расказвае Таццяна. – Асабліва па чырвоныя ружы збіраецца чарга.
    Сям’я Дзямко займаецца вырошчваннем і продажам сельскагаспадарчай прадукцыі. Расце на ўчастку садавіна: слівы, персікі, абрыкосы, грушы, яблыкі, клубніцы, маліна.
    Ганна МЕЛЬНІК
    Фота
    аўтара

    Автор публикации

    Комментарии: 2Публикации: 1816Регистрация: 17-05-2019

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.