19 января

USD

EUR

Столин

-14C

Больш за 600 саджанцаў маладога лесу пасаджаны ў Давыд-Гарадку

26.03.2020

396

0

Вясна, хоць і не надта цёплая, але ўжо гаспадарыць на двары. Прыйшоў час і нам, паважаныя жыхары, пагаспадарыць на зямлі. Пасля зімы яна мае патрэбу ў доглядзе. Але ніхто не прыбярэ і не дагледзець, калі не мы самі. Размова ідзе як пра раённыя арганізацыі, так і асабістыя падвор’і. Усё ж прыемна бачыць зямлю, упрыгожанную кветкамі і садамі, чым смеццем.

Як прыклад – пасадка маладога лесу ў Давыд-Гарадку.  Больш за 600 саджанцаў рабіны, дуба, клёна і бярозы, якія гораду прадаставіў Палескі лясгас, пасаджаны па вуліцы Калініна ў раёне хлебазавода.

Гэтай добрай справай займаліся работнікі Давыд-Гарадоцкага ўчастка ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз», камунальнай службы г. Давыд-Гарадка Столінскага ЖКГ, Давыд-Гарадоцкага хлебазавода філіяла “Берасцейскі пекар”. Таксама ў  акцыі прынялі ўдзел вучні 9-10 класаў сярэдняй школы № 1 Давыд-Гарадка, члены пярвічнай арганізацыі “БРСМ”.

Лес — гэта наша нацыянальнае багацце. І вельмі цудоўны падарунак гораду. Праз гады зашумяць лістотай бярозы і клёны, радуючы вока новых пакаленняў гарадчукоў.

Ганна МЕЛЬНІК

Фота аўтара

Автор публикации

не в сети 1 час

admin

Комментарии: 1Публикации: 4152Регистрация: 17-05-2019

Обсуждение

Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

Разработка сайта

Яндекс.Метрика