• ru
  • by
  • 16 декабря

    USD

    EUR

    Столин

    6C

    Ад дабра дабра не шукаюць

    15.11.2019

    159

    0

    Гэты прывабны юнак – галоўны энергетык ААТ “Новая Прыпяць” Міхаіл Ліпскі. Акрамя знешнасці акцёра, валодае выдатнымі прафесійнымі якасцямі, нягледзячы, што працуе ў гаспадарцы крыху больш за два гады. Ён лёгкі на пад’ём, заўсёды прымчыць, калі здарылася штосьці. На яго можна спадзявацца, таму дырэктар гаспадаркі Іван Антановіч прапануе: “Трэба яго ў газету”.
    Стаць энергетыкам Міхаіл вырашыў, калі яшчэ вучыўся ў Рубельскай сярэдняй школе. Энергетыка – прафесія ў час тэхналагічных адкрыццяў запатрабаваная, палічыў юнак і паступіў у Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт.
    Пасля заканчэння ўстановы яго чакала размеркаванне. Сярод варыянтаў быў Слуцкі раён, КСУП “Беражное” і ААТ “Новая Прыпяць”. Без разваг выбраў апошні і ўжо ўлетку 2017 года быў прыняты на работу. Але не хавае, што першы час было складана. Тэорыя – гэта адно, а практыка – зусім іншае.
    – Часу разварушвацца ў мяне не было, ды і ніхто не даваў мне такой магчымасці. Як гаворыцца, адразу ў бой, – разважае Міхаіл. – У час уборкі, калі працавалі зернесушыльныя комплексы, без выхадных працаваў да ночы. Нягледзячы на тое, што мой рабочы дзень з 8 да 17 гадзін, я заўсёды павінен быць “у доступе”. Аднаго разу патэлефанавалі ў 10 гадзін вечара: помпа зламалася, дойка спынілася. Устаю і еду. Пэўна, калі б я памыліўся з выбарам прафесіі, то мне б гэта надакучыла. А так пакрысе ўцягнуўся і мяне ўсё задавальняе, таму вырашыў застацца і пасля заканчэння адпрацоўкі. Калектыў падабаецца, многа моладзі, гаспадарка адна з лепшых і заработнай платай таксама задаволены. Можа для Мінска ці якога іншага горада гэта і невялікія грошы, але мне дастаткова. Тым больш, далі жыллё, службовую машыну. Ды і дахаты не так далёка, як што спатрэбіцца. Як гаворыцца, ад дабра дабра не шукаюць.
    Сярод мараў маладога энергетыка – пабываць у Нарвегіі і Грэцыі. У адну з гарачых краін – Егіпет – ён ужо здзейсніў вандроўку у час водпуску, які не так даўно закончыўся. А яшчэ дадам, што пакуль хлопец халасцяк, таму дзяўчатам варта прыглядзецца. Тым больш, што Міхаіл сям’ю лічыць галоўнай каштоўнасцю для чалавека.
    Ганна МЕЛЬНІК
    Фота аўтара

    Автор публикации

    Комментарии: 0Публикации: 2015Регистрация: 17-05-2019

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Яндекс.Метрика