• ru
  • by
  • 18 января

    USD

    EUR

    Столин

    -1C

    Межкультурный Диалог. Встречи В Скопин

    21.06.2019

    11

    0

    З нагоды святкавання Дня Расіі і Дня горада дэлегацыя Столінскага раёна наведала Разанскую вобласць.

    Намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Сідарэвіч, начальнік аддзела культуры Васіль Заруба, заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны хор “Крыніца” прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах у горадзе-пабраціме Скапіне.
    Сёлета Скапін адзначае сваё 422-годдзе. Гэты слаўны горад даў краіне многа дзеячаў мастацтваў, вучоных, палітыкаў. Сярод іх – кампазітар А. Новікаў, кінарэжысёр І. Лукінскі, пісьменнік В. Пальман.
    Скапін – сталіца ганчарства Расіі. Арыгінальныя вырабы скапінскага мастацкага промыслу сталі візітнай карткай Разанскай вобласці. Работы мясцовых майстроў ганчарнай справы можна ўбачыць у музеях не толькі Расіі, а і ўсяго свету.
    Пра паездку расказаў начальнік аддзела культуры райвыканкама Васіль Заруба:
    – Сяброўскім зносінам са Скапінам ужо каля 10 гадоў. У рамках святочных мерапрыемстваў дэлегацыі абмяняліся падарункамі і шчырымі словамі пажаданняў. Кіраўнік адміністрацыі Скапіна Алег Асееў звярнуўся з вітальнымі словамі да нашай дэлегацыі. Быў зачытаны прывітальны адрас старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта Рыгора Пратасавіцкага. Пасля ўрачыстага прыёму кіраўніка адміністрацыі былі ўскладзены кветкі да помніка загінуўшым салдатам. Незабыўныя ўражанні пакінула наведванне музейна-мемарыяльнага комплексу героям Кулікоўскай бітвы і экскурсія на Кулікова поле.
    У час канцэртнай праграмы “Дзве сястры – Беларусь і Расія” выступіў заслужаны аматарскі калектыў народны хор “Крыніца” і творчыя калектывы горада-пабраціма.
    У Палацы культуры адбыўся гала-канцэрт з удзелам сольных выканаўцаў беларускай дэлегацыі Наталлі Пашкевіч, Ірыны Шульжык, Аксаны Гембіцкай, Валянціны Сень. З нагоды святкавання Дня Расіі і Дня горада лепшым работнікам адукацыі, спорту, медыцыны былі ўручаны ўзнагароды. Прысутнічалі дэпутаты вобласці, моладзевыя арганізацыі, прадстаўнікі аддзелаў адукацыі, культуры. Жывапісец Сяргей Місюн у фае Палаца культуры паказаў майстар-клас. У канцы праграмы ўсіх парадаваў салют.
    Удзельнікі дэлегацыі падзяліліся сваімі ўражаннямі: “Тры дні, праведзеныя ў Скапіне, былі вельмі насычанымі. Экскурсіі, канцэрты, новыя знаёмствы – кожная хвіліна была занята. Гасціннасць суседзяў уражвае. Вельмі спадабалася ў музеі Кулікоўскай бітвы. На вялікай тэрыторыі размешчаны цікавы інтэрактыўны музей, дзе максімальна дакладна адноўлены падзеі бітвы”.
    Святлана МАРОЗ
    Фота з архіва ўдзельнікаў

    Автор публикации

    не в сети 22 часа

    admin

    Комментарии: 0Публикации: 2116Регистрация: 17-05-2019

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Яндекс.Метрика