• ru
  • by
  • 21 ноября

    USD

    EUR

    Столин

    2C

    Лялечная краіна Святланы Сідарэвіч

    06.11.2019

    161

    0

     

     

     

     

     

    Вялікія і малыя лялькі, выкананыя ў розных тэхніках, мілыя рэчы, якія ствараюць у доме ўтульнасць і цяпло, – гэта вырабы Святланы Сідарэвіч са Століна.Ніхто са мной не паспрачаецца, калі скажу, што самыя творчыя і схільныя да прыдумак людзі – настаўнікі пачатковых класаў. Святлана Мікалаеўна з іх кагорты. Яна пастаянна майстравала і прыдумвала са сваімі вучнямі шэраг самых розных вырабаў, дзеці пераймалі захапленні сваёй настаўніцы. Але аднойчы яна сустрэла захапленне, з якім ідзе па жыцці ўжо даволі даўно, і яно нават перарасло ў любімую справу.Адбылося гэта ў Брэсце, калі жанчына зазірнула ў адзін з магазінаў, каб набыць нейкую стужку для шыцця. І там яна сустрэлася з імі – лялькамі ручной работы. Уразіла тэхніка выканання, прыгажосць і цеплыня, якую майстар перадаў лялькам, а яны ў сваю чаргу дарылі эмоцыі пакупнікам.І яна вырашыла паспрабаваць таксама ствараць такія ж лялькі. На дапамогу прыйшоў інтэрнэт – блогі аматараў стварэння лялек, майстар-класы. Напачатку пачынала з панчошнай тэхнікі. Набывала панчохі і адразу пускала іх у работу – яны станавіліся тварам для новых мадэляў. Колькі варыянтаў панчох было куплена, пакуль знайшла патрэбную колькасць дэн, трываласць – падлічыць складана, але нарэшце стварыла тое, што было патрэбна. І зараз некалькі першых лялек стаяць у кватэры Сідарэвічаў.А аднойчы яна на прасторах інтэрнэту ўбачыла вязаную ляльку і вырашыла паспрабаваць. Было вельмі складана ствараць дробныя дэталі – вязанне пальчыкаў, шкарпэтак. На стварэнне адной лялькі ішло некалькі месяцаў. Зараз самыя дарагія сэрцу лялькі – гэта пара хлопчык і дзяўчынка, якія захоўваюцца дома. І Святлана нават не аддае іх унукам, што таксама любяць гуляць менавіта з гэтымі лялькамі.
    Але доўга займацца вязанай лялькай майстрыха не змагла. Хутка асвоіла новую тэхніку стварэння – каркасную. Пасля перайшла на таўстаножак.
    Акрамя лялек стварае заўжды герояў пад святы – на Вялікдзень зайцаў, пад Новы год абавязкова сімвал года, які часцей за ўсё нясе яшчэ і саладосці з сабою ў мяху ці кошыку. Да Дня жанчын гэта кветкі, а да Дня абаронцаў – сімвалы мужнасці, абароны. І кожны год яе вырабы новыя. Нават калі ўзяла за ідэю нешта з прастораў інтэрнэту, то абавязкова дадасць сваю ідэю. Ды і ніколі не падабаецца ёй паўтараць саму сябе. Нават калі шые пад заказ 10 паварчукоў, то кожны з іх мае свае асаблівасці.
    Матэрыялы для лялек заказвае як на «Алі экспрэса», так і набывае ў Столінскім універмагу, знаёмыя дзеляцца кавалачкамі тканіны, якія цудоўна ідуць на пашыў вопраткі лялькам, упрыгожванні.
    Зараз большым попытам карыстаюцца шытыя рэчы – гэта льняная чайная пара, пашытая з такой жа тканіны як абрус. Большасць вырабаў Святланы разлятаецца ў розныя краіны свету. Дакладна ведае, што яны ёсць у Канадзе, Вялікабрытаніі, Шатландыі, Польшчы, Германіі, Італіі.
    Сваёй справай яна заразіла і дзвюх дачушак – Маргарыту і Кацярыну. Іншым часам да дапамогі прыцягвае і мужа.
    – Не кожны муж дасць згоду, калі ў яго кватэры такі творчы беспарадак, – расказвае Святлана Мікалаеўна. – А мой падтрымлівае мае захапленні.
    Святлана Сідарэвіч адкрыла пад сваю справу рамесніцкую дзейнасць. Хаця даход ад стварэння лялек не вялікі – вярнуць бы затраты.
    – Прадаю, раблю пад заказ, бо каб пакідала дома ўсё, што было створана, то ўжо і месца б не хапала. А колькі іх пашыта, звязана, зроблена – не палічыць ужо, – дзеліцца майстрыха. – І калі я аддаю новы выраб яго гаспадарам, то іх эмоцыі для мяне сапраўдная ўзнагарода.
    Таццяна СЕГЕН
    Фота аўтара
    і асабістага архіва
    Святланы СІДАРЭВІЧ

    Автор публикации

    не в сети 30 минут

    admin

    Комментарии: 0Публикации: 1929Регистрация: 17-05-2019

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Яндекс.Метрика