• ru
  • by
  • 16 октября

    USD

    EUR

    Столин

    17C

    Сапраўднае шчасце жанчыны…

    11.10.2019

    275

    0

    …складаецца з яе любімых дзяцей, моцнай сям’і і шчырых узаемаадносін з роднымі. Так лічыць наша сённяшняя гераіня, мнагадзетная маці Алёна Ярашэвіч, з якой карэспандэнт “НП” сустрэўся напярэдадні гэтага цёплага, добрага свята, каб даведацца пра яе сакрэты жаночага шчасця.

    Малая радзіма Алёны – вёска Гарадная. Там вучылася ў мясцовай школе. Добра атрымлівалася ў дзяўчыны чытаць вершы, таму не раз даводзілася адстойваць гонар школы на раённым узроўні. І даволі паспяхова: Алёна заўжды вярталася з узнагародай. Добры з яе атрымаўся б аратар ці выступоўца! Але яна выбрала іншы шлях.
    Добрая вучаніца прымала ўдзел у алімпіядным руху. Была прыкладам для іншых. А што да прафесіі, дык Алёна вырашыла пайсці па педагагічным шляху. Пасля заканчэння школы, у 2002 годзе, выпускніца Гараднянскай сярэдняй школы паступіла ў Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна. Жаданне пабачыць свет, даведацца як мага болей пра кожную кропачку на зямным шары стала штуршком для абрання прафесіі настаўніка геаграфіі.
    Ішоў час. Неяк сяброўка запрасіла Алёну на вяселле, дзе дзяўчына пазнаёмілася з Эдуардам. Мабыць, гэта было каханне з першага погляду. Ды і адлегласць ад Церабяжова да Гарадной для двух любячых сэрцаў была ня-значнай. Сустракаліся два гады. У 2005 годзе ўзялі шлюб. Дарэчы, 22 кастрычныка Ярашэвічы адзначаць 14-ы дзень нараджэння сям’і.
    Першую цагліну ў моцны сямейны падмурак заклалі ў
    г. Століне. Цяпер на вуліцы Заходняй стаіць прыгожы двухпавярховы дом, у будаўніцтва якога ўкладзена нямала сіл. Але адразу відаць, што рабілі з душой. Тут і вялікая дзіцячая пляцоўка. Усё зроблена ўмелымі рукамі гаспадара – Эдуарда Уладзіміравіча, які ў будаўніцтве не навічок. Працуе вадзіцелем-міжнароднікам, а ўвесь час паміж паездкамі прысвячае сям’і і любімаму занятку.
    Алёна Юр’еўна, ужо цяжарнай, перавялася на завочную форму навучання. У 2006 годзе ў шчаслівых маладых бацькоў нарадзіўся першынец – сыночак Данііл. Зараз ў сям’і Ярашэвічаў выхоўваецца пяцёра дзяцей: тры сыночкі і дзве дачкі. Бацькі надаюць значную ўвагу іх выхаванню, развіццю і адукацыі.
    Данік вучыцца ў 7 “А” класе сярэдняй школы № 3 р. п. Рэчыца. Мае добрыя здольнасці да вучобы, а любімы прадмет – руская мова. У вольны час ён наведвае Рэчыцкую школу мастацтваў, заняткі па плаванні ў РФСК “Аквамарын” і па веславанні. На два гады малодшы шасцікласнік Дзяніс, які аддае перавагу матэматыцы, а пасля заняткаў у школе ў яго ўсё размеркавана па гадзінах: школа мастацтваў, басейн, футбол. Іван вучыцца ў чацвёртым класе. Яму даспадобы замежная мова. Любіць гуляць у баскетбол.
    Усе тры браты вучацца іграць на акардэоне. Нават падчас творчых конкурсаў выступаюць разам. У іх ужо ёсць свае сольныя нумары, якія падабаюцца гледачам.
    Малодшая Марыя, якой споўнілася чатыры гадкі, і двухгадовая Кацярына не даюць маці сумаваць у дэкрэтным водпуску. Марыя наведвае школу ранняга развіцця “Радуга”, заняткі танцавальнага калектыву “Карамель”.
    Станоўчае стаўленне ў Ярашэвічаў да спорту, таму адна з сямейных традыцый – гэта катанне на веласіпедах. Іх часта можна ўбачыць у выхадныя дні ўсіх разам за гэтым заняткам. Ды і ўвогуле, сям’я вельмі дружная, таму бавяць час пераважна разам. Алёна нават гісторыю прыгадала, калі паглядзець на сям’ю мужчына-прадавец паклікаў жонку са словамі: “Вось паглядзі, а ты скардзішся, што з двума цяжка справіцца!”
    У вольны час, які практычна адсутнічае ў жанчыны, яна любіць вязаць кручком. Яшчэ захапляецца кветкамі. Любіць чытаць, асабліва беларускую літаратуру. Перавагу аддае класікам –
    Я. Коласу і Я. Купалу. Алёна – добры кулінар. Значную ўвагу надае здароваму харчаванню.
    Алёна Юр’еўна прызнаецца, што летам часу крыху больш, бо не трэба штодзённа вучыць урокі. Ды і дзеці добрымі памочнікамі падрастаюць. Кожны выконвае свае абавязкі: Данііл — галоўны па гаспадарцы, усё ведае пра свойскую птушку, а Дзяніс дапамагае спраўляцца з мыццём, прасуе рэчы. Не сядзіць без справы і Ваня. Ён – добрая нянька для малодшых сястрычак, ды і за суседскімі прыглядае.
    Алёна Юр’еўна падзялілася з карэспандэнтам “НП” і тым, што зусім нядаўна спраўдзілася даўняя мара сям’і: адпачынак на моры. Аб чым мараць яшчэ? Жанчына гаворыць, што кожную мару можна рэалізаваць сумеснымі намаганнямі. Але ёсць тое, што вельмі хвалюе яе: у нашым грамадстве вельмі многа дзяцей, якія выхоўваюцца ў дзіцячых прытулках, таму яна зычыць, каб у кожнага дзіцяці была клапатлівая маці.
    Нягдедзячы ні на што, бацькі вучобу дзяцей ставяць на першае месца. Алёна наведвае бацькоўскія сходы, цікавіцца іх поспехамі, спрыяе выбару прафесіі, але лічыць, што кожны павінен вызначыць сам, да чаго ляжыць душа. Ва ўсіх пачынаннях адчуваецца моцнае плячо мужа.
    На пачатку верасня Алёна Ярашэвіч атрымала высокую ўзнагароду, якой ганарыцца ўся сям’я, – ордэн Маці.
    Сваё жаночае шчасце жанчына бачыць у дзецях. Для яе яны – як крылы і зоркі, багацце і радасць, працяг жыцця і самы значны Божы дар. Алёна Ярашэвіч задаволена тым, што дадзена ей у жыцці. А ўсім жанчынам-маці жадае знайсці сваё асабістае шчасце, зычыць здароўя, цярпення і любові дзяцей.
    Людміла КАСПЯРОВІЧ

    Автор публикации

    не в сети 1 час

    admin

    Комментарии: 2Публикации: 1816Регистрация: 17-05-2019

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.