• ru
  • by
  • 27 мая

    USD

    EUR

    Столин

    17C

    Працы ў гаспадарцы заўсёды хапае

    21.04.2020

    469

    0

    У гэтым давялося ўпэўніцца, наведаўшы ААТ «Палеская ніва» ў мінулую суботу. На палі, дзе вядуцца работы, адправіліся разам з дырэктарам гаспадаркі Аляксеем Бародзічам.

    механізатары Аляксей Ярмоліч і Міхаіл Шпакевіч займаюцца хімпраполкай азімага трыцікале

    механізатар Віктар Васюхневіч, начальнік участка Яўгенія Лунёва і вядучы аграном Мікалай Кананчук

    – У нас вялікая гаспадарка, амаль 10 тысяч гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў. Некаторыя палі з’явіліся ў нас пасля меліярацыі. Вось на гэтым зараз ідзе сяўба шматгадовых траў, – расказвае Аляксей Мікалаевіч.
    На Джон Дзіры працуе механізатар Віктар Васюхневіч, які ў гаспадарцы больш за 30 гадоў. Таксама на полі знаходзіліся вядучы аграном Мікалай Кананчук і начальнік участка Яўгенія Лунёва.
    – Зямлі не хапае вільгаці, таму ў многіх гаспадарках зараз галоўнае пытанне: «Калі ж будзе дождж?» – кажа Мікалай Ільіч. – А тое, што залежыць ад нас, – мы робім.
    Усяго ў ААТ «Палеская ніва» пасеяна 135 гектараў аўса, 70 – пшаніцы, 176 – ячменю, 145 – зернебабовых, 487 – аднагадовых траў. Таксама пасеялі 45 гектараў кукурузы з запланаваных 2300.
    На другім полі за вёскай Мачуль на сельскагаспадарчым агрэгаце французскай вытворчасці Мекасан праводзілася хімпраполка азімага трыцікале. За рулём гэтай цуда-тэхнікі механізатары Аляксей Ярмоліч і Міхаіл Шпакевіч. За дзень хлопцы паспяваюць апрацаваць 140-150 гектараў поля. Гэты агрэгат гаспадарка набыла больш за 10 гадоў таму. Акрамя хімпраполкі, ён таксама апрацоўвае культуры ад шкоднікаў і розных хвароб.
    У бліжэшы час працягнецца сяўба царыцы палёў – кукурузы.

    Ганна МЕЛЬНІК
    Фота аўтара

    Автор публикации

    не в сети 34 минуты

    admin

    Комментарии: 0Публикации: 2920Регистрация: 17-05-2019

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Яндекс.Метрика