• ru
  • by
  • 20 октября

    USD

    EUR

    Столин

    14C

    Імкнуся ўсюды паспяваць

    30.04.2019

    1

    0

    Маладым чалавекам года ў галіне дзяржаўных структур прызнаны галоўны спецыяліст Альшанскага сельскага выканаўчага камітэта Міхаіл Піваварэвіч.
    Ён займаецца пашпартным сталом і вядзе воінскі ўлік. Спраў хапае, паколькі Альшанскі сельскі Савет адзін з буйнейшых у вобласці. Зараз на воінскім уліку стаяць 1783 чалавекі, і кожны год на службу прызываюцца больш за 120 чалавек. Кожнаму прызыўніку Міхаіл асабіста ўручае павестку. Працуе Міхаіл толькі другі год, але за такі кароткі тэрмін паказаў сябе як адказны чалавек, які ўлічвае кожную дробязь.
    Па адукацыі Міхаіл – праграміст, скончыў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Да таго як уладкавацца ў сельвыканкам, працаваў у фермерскай гаспадарцы. Працаваць з людзьмі падабаецца, тым больш ведае амаль усіх, бо родам з саміх Альшан.
    – Міхаіл, ты самастойна вызначыўся з будучай прафесіяй ці хтосьці параіў?
    – Я хацеў працаваць праграмістам, яшчэ ў школе мне цікава было на ўроках інфарматыкі. Паступаць вырашыў у Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, вельмі падтрымалі бацькі. Яны хацелі, каб я знайшоў сваё прызначэнне.
    – Табе як маладому спецыялісту, пэўна, даводзіцца сустракацца з цяжкасцямі?
    – Безумоўна, іх хапае на кожнай рабоце. Падказвалі спецыялісты з ваенкамата, раіўся са старэйшымі калегамі. Зараз служба ў арміі стала, як раней, прэстыжнай. Таму праблемы не ўзнікаюць, большасць прызыўнікоў прыхо-дзіць па павесткі сюды. Мы праводзім агітацыю, дарэчы, газета “Навіны Палесся” нам дапамагае. Што тычыцца работы пашпартнага стала, то магу адзначыць, што моладзь не імкнецца пакідаць малую радзіму. Вельмі многа выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў прыязджае сюды і ўладкоўваецца на работу. На мой погляд, гэта вельмі добра. Я сам імкнуўся вярнуцца ў Альшаны, якія вельмі люблю. Прыемна назіраць, як яны развіваюцца. На сто працэнтаў згодны з прымаўкай: дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся.
    – Чым займаешся ў вольны час?
    – Зараз разам з жонкай будуем новы дом. А гэта справа нялёгкая. Тое трэба купіць, тое трэба заказаць. Адразу пасля работы спяшаюся паглядзець, як ідуць справы. Аддаю перавагу адпачынку з сям’ёй. Маёй дачушцы Ганначцы хутка споўніцца адзін год. Вельмі цікаўная дзяўчынка, таму з задавальненнем тлумачу ёй, што да чаго. Упэўнены: шчаслівы чалавек той, якога чакаюць дома. Прыклад для мяне – мае бацькі, якія паважаюць адзін аднаго і заўсёды знаходзяць кампрамісы. Гэта вельмі важна.
    – А як атрымліваецца сумяшчаць работу і сям’ю?
    – Я імкнуся ўсюды паспяваць. Канешне, некаторыя справы планую загадзя. Але ўпэўнены: калі ёсць мэта, то знойдзецца час і магчымасці, каб яе дасягнуць.
    Ганна Мельнік
    Фота аўтара

    Автор публикации

    не в сети 18 часов

    admin

    Комментарии: 2Публикации: 1834Регистрация: 17-05-2019

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.