• ru
  • by
  • 21 ноября

    USD

    EUR

    Столин

    2C

    Чистый лес начинается с нас

    22.10.2019

    72

    0

    Республиканская добровольная акция «Чистый лес» проводится ежегодно по инициативе Министерства лесного хозяйства Республики Беларусь. Основная её цель – привлечение внимания широкой общественности к необходимости бережного отношения к главному природному ресурсу страны – лесу.
    Акция «Чистый лес» в Беларуси стала уже традиционной. Впервые она была проведена в 2010 году, и за это время её участниками стали десятки тысяч добровольцев.

    Мероприятие активно поддерживается местными исполнительными органами власти, государственными, общественными и коммерческими организациями, школами и другими учреждениями.
    – По лесничествам Столинского лесхоза в акции в этом году приняли участие 264 человека, – рассказал «НП» заместитель директора по идеологической работе ГЛХУ «Столинский лесхоз» Сергей КОЛБ. – Приятно, что с каждым годом к акции приобщается всё больше подростков. Ребята из СШ № 2 г. Столина, СШ № 3 р. п. Речица, Хорской, Лядецкой, Дубойской и Стружской СШ убрали около 40 кубометров бытового мусора на 32 объектах и восьми местах отдыха. Также в этом благородном деле приняли участие работники инспекции по налогам и сборам, энергонадзора и Следственного комитета.
    «Чистый лес» начинается с каждого из нас. И чтобы лес был не только чистым, но и в принципе остался для наших потомков, в ходе акции было высажено около 12 тысяч саженцев лесных культур, которыми дополнили 10 гектаров леса.
    Не первый год активное участие в акции принимает экологический кружок «Школьное лесничество «Росток-1», действующий при СШ № 2 г. Столина под руководством учителя географии Инны Стахейко.
    Участники кружка очень часто бывают на природе и избавляют лес от мусора, высаживают деревья и просто любят природу.
    Александр
    НИКИФОРЕНКО
    Фото автора

    Парадак лепш падтрымліваць, чым наводзіць

    Да такой высновы прыйшлі вучні сярэдняй школы № 2 аг. Альшаны і сярэдняй школы № 1 г. Давыд-Гарадка, якія ў мінулую суботу прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Чысты лес”. Разам са сваімі класнымі кіраўнікамі яны прыбіралі лес ва ўрочышчах Горкі і Хіноўск.
    Пакеты для смецця і іншы неабходны інвентар выдзеліў Палескі лясгас, работнікі якога таксама ўдзельнічалі ў акцыі. Часцей сярод смецця дзеці знаходзілі шкляныя і пластмасавыя бутэлькі, пакеты з-пад соку.


    Адметна тое, што з Давыд-Гарадка вучні для ўдзелу ў акцыі прыехалі на веласіпедах. Урочышча Хіноўск, якое яны прыбіралі, мае сумную гісторыю, паколькі тут у гады Вялікай Айчыннай вайны былі расстраляны сотні чалавек, большасць з якіх яўрэі. Аб гэтай жудаснай падзеі нагадвае мемарыял і вялікія камяні на брацкай магіле. Вучні школы ўжо некалькі гадоў адказваюць за парадак на гэтым месцы, паколькі паважліва ставяцца да мінулага свайго народа. Шкада, што некаторыя людзі, пакідаючы тут сляды ад вогнішча і бутэлькі з-пад спіртных напіткаў, не маюць жыццёвых каштоўнасцяў і не берагуць гісторыю роднага краю.
    Многа смецця сабралі вучні 8-ых класаў Альшанскай сярэдняй школы № 2 ва ўрочышчы Горкі.
    Тэхніку для вывазу смецця прадаставіла прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Драўляная казка”, якое займаецца перапрацоўкай драўніны.
    Таксама ў акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі міліцыі і Столінская міжраённая інспекцыя па ахове жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Разам з работнікамі лясгаса яны пасадзілі некалькі дзясяткаў маленькіх хвояў.
    Работа па навядзенні парадку поўным ходам ішла ў дэндрапарку ў Кароціцкім лясніцтве, дзе працавалі работнікі лясгаса.
    Пасля работы ўсе ўдзельнікі акцыі змаглі пачаставацца печывам і салодкай вадой, якую набыў Палескі лясгас.
    Трэба адзначыць, што розныя арганізацыі прыбіралі лес на тэрыторыі ўсіх лясніцтваў Палескага лясгаса. Упэўнена можна сказаць, што такія акцыі патрэбны дзеля нашай будучыні, бо лес – гэта самы галоўны скарб.

    Ганна
    МЕЛЬНІК
    Фота аўтара

    Автор публикации

    не в сети 6 часов

    admin

    Комментарии: 0Публикации: 1929Регистрация: 17-05-2019

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Яндекс.Метрика