• ru
  • by
  • 29 марта

    USD

    EUR

    Столин

    14C

    Чараўніцтва ганчарства

    30.08.2019

    499

    0

    Rate this post

    У г. Скапіне Разанскай вобласці адбыўся VII Міжнародны фестываль ганчарства і керамікі, які сабраў больш за 200 удзельнікаў з розных куточкаў Расіі і краін бліжэйшага замежжа.
    Не першы раз удзельнікамі гэтага свята ганчарства і керамікі, якое праходзіць раз у тры гады, станавіліся прадстаўнікі ганчарнага промыслу Гарадной. Сёлета Ірына і Аляксандр Аўчыннікавы і Сяргей Бяляўскі прадстаўлялі на ім не толькі Століншчыну і Брэсцкую вобласць, а ўвогуле Беларусь.
    Ірына працуе кіраўніком ганчарнага гуртка ў Цэнтры ганчарства в. Гарадная. Яе муж Аляксандр – член саюза майстроў, які існуе на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, мае сваю ганчарную майстэрню. Сяргей Бяляўскі – яго вучань.
    У якасці ганаровых гасцей былі запрошаны знакаміты кераміст з Брэста Валерый Марчук з жонкай Марынай – майстрам выцінанкі.
    Адкрыўся фестываль конкурсам на лепшы выраб традыцыйнай скапінскай формы – збана з вузкім горлам па пэўных параметрах. У гэтым спаборніцтве Аляксандр Аўчыннікаў заняў другое месца і ўзнагароджаны дыпломам ІІ ступені.
    Яшчэ адзін дыплом пераможцы ў Аляксандра Аўчыннікава за творчую работу па конкурснай тэме сёлетняга фестывалю – “Правінцыяльныя гарады”. Кожны майстар паказваў свой асаблівы горад у сваёй тэхніцы. Аляксандр Аўчыннікаў выкарыстаў традыцыйныя формы, а яго жонка Ірына дэкарыравала іх. Храм, гаршочкі і збаны з чалавечкамі і жывёлінамі на іх утварылі імправізаваную вуліцу, што стварае ўяўленне правінцыяльнага горада.
    Беларускія госці фестывалю Валерый Марчук і Аляксандр Аўчыннікаў таксама ўзнагароджаны ў намінацыі “Захаванне традыцый і ўвасабленне ганчарнай формы”.
    – Фестываль ганчарства і керамікі – гэта свята, – дзеліцца ўражаннямі Аляксандр Аўчыннікаў. – І пачынаецца яно з кірмашу, дзе можна не толькі набыць цікавыя экспанаты, а і даведацца пра сакрэты старадаўніх тэхнік. Прыгожай старонкай свята стала ўрачыстае шэсце майстроў па вуліцах горада, дзе мы ішлі ў галаве калоны. Увогуле, адносіны да беларусаў тут асаблівыя: Столін і Скапін – гарады-пабрацімы. Нас тут чакаюць, многія ведаюць пра наш Цэнтр ганчарства, рады сустрэчы, перадаюць прывітанні, Алімпіяду Леанавец называюць захавальніцай гісторыі Гарадной. Адбыліся шматлікія сустрэчы са знакамітымі майстрамі. Найлепшыя пажаданні ўсім знаёмым на Століншчыне адрасавала народны мастак Расійскай Федэрацыі Таццяна Галаванава – неаднаразовая ўдзельніца міжнародных пленэраў ганчароў у Гарадной. Было вельмі цікава, рады, што з’ездзіў.
    Галіна
    ГАШЧУК
    Фота з архіва
    сям’і
    Аўчыннікавых

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика