• ru
  • by
  • 20 октября

    USD

    EUR

    Столин

    15C

    12 мая адбыўся заключны тур раённага конкурсу эстраднага мастацтва “Зоркі Палесся”

    14.05.2019

    3

    0

    12 мая гарадскі парк г. Століна напоўніўся дзіцячым смехам, музыкай, песнямі.  Тут адбыўся заключны тур раённага конкурсу эстраднага мастацтва “Зоркі  Палесся”. Ён прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году малой радзімы.
    З многіх куточкаў раёна прыехалі ўдзельнікі, каб падзяліцца з гледачамі сваім талентам, падарыць станоўчыя эмоцыі і ўзняць настрой.
    Удзел у конкурсе прынялі Мар’я Пульман з Рэчыцкай ДШМ, Кацярына Германовіч з Беражноўскай СШ, танцавальны калектыў “Batterflies” Столінскай ДШМ, Алена Лемяза з Рубельскага СДК, дуэт Алена Лукашэвіч і Мікіта Жук са Столінскага ЦДТ, ансамбль танца “Мікс-данс” СШ № 2 г. Століна, Ксенія Мазгова з Рэчыцкай ДШМ, Таісія Мазоль з Хотамельскай СШ, Яніна Пышняк з Беражноўскай СШ, Алена Германовіч з Беражноўскай ДШМ, Кацярына Бруцкая са Стружскай СШ, Міхаіл Кузьміч з Давыд-Гарадоцкай ДШМ, танцавальны калектыў «Кропелька» з Альманскай СШ, клуб аматараў гульні і тэатра «Развлекай-ка» Рэчыцкага ГДК, Юлія Вабішчэвіч, Дар’я Кажаноўская, Ксенія Страха з Рубельскага СДК, Валерыя Яруціч з Альманскага СДК, Анастасія Крыжык з Рэчыцкай ДШМ, танцавальны калектыў з Белавушскага СДК, навучэнка Столінскай дзяржаўнай гімназіі Анжаліка Радзько, Алёна Апановіч з Дубайскага СДК, Карына Сімончык са Столінскага ЦДТ, Ілья Палаўко, Кірыл Дымаў, Дзмітрый Калеснік са Стружскага СДК, Валерыя Нагар з Рамельскай СШ.
    Парадавалі столінскую публіку госці з Лунінецкага раёна. Танцавальны калектыў “Абісаль” прадставіў танцавальныя нумары “Гэй, маляўка!”, “Мы любім танцаваць”. Анжаліка Карульская, Ганна Паўлюкевіч, Іван Сыцэвіч і Мілана Кіпень выканалі кампазіцыі, прысвечаныя Радзіме.
    Дыпломы і падарункі ўдзельнікам уручылі прадстаўнікі аддзела культуры Столінскага райвыканкама, аддзела па адукацыі Столінскага райвыканкама, раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, раённай арганізацыі ГА “БРСМ”, раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў. Рэдакцыя газеты “Навіны Палесся” ўручыла спецыяльны прыз навучэнцы Столінскай дзяржаўнай гімназіі Анжаліцы Радзько. Цудоўны сонечны дзень прайшоў весела для дзяцей, бацькоў, гледачоў. У парку можна было набыць салодкую вату, папкорн, напоі, піцу. Працаваў дзіцячы гарадок з разнастайнымі забавамі.
    Святлана МАРОЗ
    Фота аўтара

    Автор публикации

    не в сети 17 часов

    admin

    Комментарии: 2Публикации: 1834Регистрация: 17-05-2019

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.