13 ліпеня

USD

EUR

Столін

15C

Вясновы зарапад узнагарод

10.04.2019

42

0

Вучні СШ № 2 г. Століна сталі дыпламантамі ІІ Міжнароднага конкурсу выканаўчага мастацтва “Вясновы зарапад”, які прайшоў ў горадзе Іванаве. Яго арганізатары – творчы фонд “НІКА” пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Камітэта па культуры Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі.

Анастасія Кліш выканала на конкурсе творы Барбары “Скажы, калі ты ж вернешся?” і С. Джопліна ў апрацоўцы Г. Манфілда “Рэгттайм”. У выніку ў дзяўчыны ў намінацыі “Інструментальны жанр. Народныя інструменты. Баян” дыплом 3 ступені. Насця прымала ўдзел ва ўзроставай катэгорыі 10-12 гадоў.

Дзіяна Савашынская выконвала творы І. Брыля “У лодцы” і Рэма Вінчыгуэра “Сёння будзе весела”. У дзяўчынкі дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Інструментальны жанр. Класічныя інструменты.  Джазавае фартэпіяна”. Дзяўчынцы толькі 8 гадоў і яна прымала ўдзел ва ўзроставай катэгорыі да 9 гадоў.

Іх настаўніца Лілія Прылуцкая таксама ўзнагароджана Дыпломам за якасную творчую падрыхтоўку вучняў.

Віншуем з перамогай!

На фота: Анастасія Кліш, Лілія Прылуцкая і Дзіяна Савашынская.

Publication author

offline 2 гадзіны

admin

Comments: 1Publics: 3190Registration: 17-05-2019

Абмеркаванне

Для адпраўкі каментара Вам неабходна ўвайсці або зарэгістравацца.

Разработка сайта

Яндекс.Метрика